be

Аляхновіч Мікола

Аляхновіч Мікола

Мікола Аляхновіч - нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). Узначальваў абласную філію Саюза беларускіх пісьменнікаў у Берасці.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Жыццёвае веры прадзіва” (2006), “Святло дарогі” (2010), кнігі перакладаў “Такая тонкая размовы ніць” (2013) і інш.

Мікола Аляхновіч памёр пасля працяглай хваробы ў Берасці 6 чэрвеня 2022 г.

Аляхновіч Мікола. Выданьні

Скорость любви
pdf

Скорость любви


Маладик Миколай

У паэтычнай творчасці Міколы Маладзіка усё, як у жыцці: ёсць свае вяршыні, уздымы, знаходкі, бясконцыя пошукі, непрадказальныя павароты, моманты поўнага змірэння і адчайнага бунтарства, філасофскай узвышаннасці і яднанасці з усім звычайным, зямным... Біяграфія душэўных пошукаў творчай натуры... Здаецца... Болей »

Святло дарогі
pdf

Святло дарогі

Вершы
Аляхновіч Мікола

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам... Болей »

Жыццёвае веры прадзіва
pdf

Жыццёвае веры прадзіва

Вершы
Аляхновіч Мікола

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам... Болей »

Дыялектны слоўнік Брэстчыны
pdf

Дыялектны слоўнік Брэстчыны


Аляхновіч Мікола - уклад. ( і іншыя)

У слоўніку адлюстравана разнастайнасць паўднёва-заходніх гаворак Беларусі, іх узаемадзеянне з украінскімі гаворкамі, улічаны шматлікія варыянты слоў, праведзена раздзяленне шматзначнасці і аманіміі. Разлічан на мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, работнікаў друку і радыё.... Болей »

Каб жыло наша Слова
pdf

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага... Болей »

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу... Болей »

Дзеяслоў 92
pdf epub

Дзеяслоў 92

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Жырандоля № 3, 2010
pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска.... Болей »

Жырандоля № 2, 2009
pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »

Жырандоля № 1, 2008
pdf

Жырандоля № 1, 2008

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org