be

Говар Генадзь

Говар Генадзь

Говар Генадзь Васільевіч, беларус, нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў горадзе Жлобіне.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1961 года на Гомельскім «Лесахімкамбінаце» электраманцёрам, сумяшчаючы прыцу з вучобай у Гомельскай пасменнай сярэдняй школе працоўнай моладзі №2, якую скончыў у 1961 г.

У 1963 годзе паступіў на вучобу ў Мінскае мастацкае вучылішча, з якога ў 1964 годзе быў прызваны на вайсковую службу.

Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў вучобу ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы і ў 1970 годзе атрымаў дыплом мастака.

Размеркавальнай камісіяй быў накіраваны на працу ў Гомельскі камбінат «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў.

Першыя мастацкія выставы і літаратурныя публікацыі пачынаюць свой адлік з 1967 года.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг паэзіі: «Мае абпаленыя крылы...», «Мой нечаканы вершапад», «Несамгнёная ўсмешка», «Князь-возера» (паэма).

Сябра Беларускага саюза мастакоў, з багажом шматлікіх мастацкіх выстаў: гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных, міжнародных і персанальных.

Жыве і працуе ў Гомелі.

Говар Генадзь. Выданьні

Мо і так...
pdf

Мо і так...

катрэны
Говар Генадзь

* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр... Болей »

Акунёўская бітва
pdf

Акунёўская бітва

Вянкі санетаў і балада
Говар Генадзь

У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпрымаюць паход супраць Літвы. Прычым паходы супраць Літвы былі сумесныя – руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлава¬ныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі... Болей »

Ты мяне пацалавала
pdf

Ты мяне пацалавала

Усмешлівыя вершы
Говар Генадзь

Невялічкі зборнік «усьмешлівых» вершаў сябры Беларускага саюзу мастакоў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – значная зьява ў беларускай літаратуры. Акрамя трапных і сьпелых вершаў кожны з іх ілюстраваны аўтарскімі працамі Генадзя Говара. Па-мастацку аздоблены зборнік вершаў – дазваляе чытачу зазірнуць... Болей »

Князь возера
pdf

Князь возера

паэма
Говар Генадзь

Паэма, што вяртае нас у сівую мінуўшчыну, дзе каханьне і трагедыя побач, дзе князь можа пакахаць звычайную дзяўчыну, дзе гавораць камяні, хвалі і дрэвы. Генадзь Говар апявае Палесьсе – край багаты гісторыяй і дзеямі. Спалучэньне талентаў мастака і паэта дае магчымасьць, чытаючы вершаваныя радкі, ўяўляць... Болей »

Незамглёная усмешка
pdf

Незамглёная усмешка

Вершаваны пераклад баек у прозе Леанарда да Вінчы
Говар Генадзь

Незабыўная і непаўторная эпоха Адраджэньня. Час, калі мастак, паэт, інжынер і мысьляр маглі зьмяшчацца ў адной асобе. Час, які натхніў Эўропу да культурнага прарыву, ды стаў натхненьнем длы творцаў на доўгія стагодзьдзі. Глыбіня і шматграннасьць постацяў тае эпохі не пакідае і творцаў сучаснасьці,. Не... Болей »

Мой нечаканы вершапад
pdf

Мой нечаканы вершапад

вершы
Говар Генадзь

Некалькi гадоў таму, калi выйшаў з друку першы нумар часопiса «Палессе», мяне прыемна здзiвiла мастацкае афармленне вокладкi часопiса, яе святочнасць. Тады ж я i пазнаёмiўся з аўтарам афармлення мастаком Генадзем Говарам, чые шматлiкiя карцiны i графiчныя лiсты знаходзяцца ў музеях i асабiстых калекцыях... Болей »

Мае абпаленыя крылы
pdf

Мае абпаленыя крылы

вершы і малюнкі
Говар Генадзь

У вашых руках твор, у якім сінтэз вершаў і гра-фікі ўяўляе сабой унікальную форму - накшталт павелічальнага шкла. Праз яго разглядаецца шмат-аблічны сусвет і чалавек у ім. Пры гэтым кожнае чатырохрадкоўе - як згустак думак і пачуццяў паэта - нагадвае ўсходнія рубаі. А графічныя кампазіцыі сваімі вобразамі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org