be

Тамковіч Аляксандр

Тамковіч Аляксандр

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч - нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча.

Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”.

У 2006 годзе выдаў кнігу «Судьбы».
У 2007 годзе -- кнігу «Женщины».
У 2008 годзе -- кнігу «Асобы».
У 2009 годзе –- кнігу «Будзіцелі».
У 2009 разам з С.Калінкінай і А. Коктышам –- кнігу «ГЕННАДИЙ КАРПЕНКО: Хроника разбившихся надежд»
У 2009 годзе –- кнігу «Інтэрв'ю, якіх не было».
У 2010 годзе -- кнігу «Лёсы».
У 2011 годзе -- «Без палітыкі».
У 2011 годзе -- «Супраць плыні».
У 2012 годзе -- кнігу «Пераадольванне».
У 2012 годзе -- кнігу «Арытмія, альбо Код супраціву».
у 2013 годзе -- кнігу «Жыццё пасля кратаў».
У 2013 годзе -- электронную кнігу «Неафіцыйна аб афіцыйных».
У 2014 годзе –- кнігу «Найноўшая гісторыя ў асобах».
У 2014 годзе –- кнігу «Contemporary History in Faces»
У 2015 годзе –- кнігу «Няскораны Міхаіл Марыніч».
У 2016 годзе –- кнігу «Філасофія дабрыні».
У 2017 годзе –- кнігу «Мазаіка жыцця».

З 2000 года сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў.

З 2009 года сябра беларускага ПЭН-ЦЭНТРА.

З 2012 года -- сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаренкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-ЦЭНТРА імя Алеся Адамовіча.

Аляксандр Тамковіч памёр пасля доўгай и цяжкай хваробы 4 сакавіка 2022 г.

Тамковіч Аляксандр. Выданьні

Мазаіка жыцця
pdf

Мазаіка жыцця


Тамковіч Аляксандр

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце.... Болей »

Філасофія дабрыні
pdf

Філасофія дабрыні

Ад ка тастрофы — да Сада Надзеі
Тамковіч Аляксандр

Гэтая кнiга не пра бэры, бекерэлi альбо радый са стронцыем. Гэтая кнiга — пра людзей. Пра тых, хто сваёй чуласцю да чужога болю дапамагалі выратаваць генафонд беларускай нацыi. Гэта падзяка тым, хто ў цяжкую хвiлiну не пашкадаваў свайго здароўя дзеля здароўя iншых. Кнiга пра фiласофiю дабрынi. Выкарыстаныя... Болей »

Няскораны Міхаіл Марыніч
pdf

Няскораны Міхаіл Марыніч

Гiсторыя ў фота
Тамковіч Аляксандр

Першая частка назвы «Няскораны Мiхаiл Марынiч» — з майго нарыса ў газеце «Новы час», якi быў надрукаваны 3 лютага 2012 года, а другая — «Гiсторыя ў фота» — дадалася падчас работы над гэтай кнiгай i цалкам супадае з яе зместам. На жаль, 17 кастрычнiка 2014 года Мiхаiла Апанасавiча Марынiча не стала. Ён... Болей »

Найноўшая гiсторыя ў асобах
pdf

Найноўшая гiсторыя ў асобах


Тамковіч Аляксандр

У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн... Болей »

Contemporary History in Faces
pdf

Contemporary History in Faces


Tamkovich Aliaksandr

The book contains political essays about people who are well known in Belarus and abroad and who had the most direct relevance to the contemporary history of Belarus over the last 15 to 20 years. The author not only recalls some biographical data but also analyses the role of each of them in the development... Болей »

Жыццё пасля кратаў
pdf

Жыццё пасля кратаў


Тамковіч Аляксандр

Прайшло два гады пасля падзеяў, якiя ўжо ўвайшлi ў найноўшую гiсторыю Беларусi як «Плошча-2010». Аднак для многiх дзень 19-га снежня 2010-га года яшчэ не скончыўся, ён доўжыцца i сёння, бо да гэтага часу ў турмах знаходзяцца некаторыя з тых, хто сваiмi лёсамi ствараў тое магутнае супрацьстаянне, якое... Болей »

Неафіцыйна аб афіцыйных
pdf epub mobi fb2

Неафіцыйна аб афіцыйных


Тамковіч Аляксандр

Гэта кніга складаецца з артыкулаў "нефармальнага" кшталту, якія друкаваліся ў розных сродках масавай інфармацыі. У розны час гэтыя людзі працавалі ў нашай краіне ў якасці замежных дыпламатаў. Лёсы іх склаліся па-рознаму. Нехта працуе ў іншых дзяржавах. Нехта ўжо выйшаў на пенсію. Нехта вярнуўся ў Беларусь... Болей »

Преодоление
pdf

Преодоление


Тамковіч Аляксандр

В книге представлены рассказы о жизни людей, которые не только преодолели трагические повороты судьбы, но и нашли свое новое место в жизни. Их пример доказывает, насколько велика сила человеческого духа, стремление превозмочь самого себя.... Болей »

Арытмiя, альбо Код супрацiву
pdf epub mobi fb2

Арытмiя, альбо Код супрацiву


Тамковіч Аляксандр

«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных... Болей »

Без палітыкі
pdf

Без палітыкі


Тамковіч Аляксандр

Мы прывыклі бачыць гэтых людзей на барыкадах. Між тым яны жывуць не толькі адной палітыкай. Прапаную паглядзець на іх праз прызму новага ракурсу, які складаецца з амаль невядомых грамадству хобі і захапленняў, а таксама некаторых эпізодаў асабістага жыцця. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org