Травень гадоў - таму:
830 - 23.05.1173 г. у Іерусаліме памерла Еўфрасіньня Полацкаф (нар. каля 1110 г.), палацкая князёўня, унучка Усяслава Чарадзея, асьветніца, выдатная грамадзка-цакоўна дзеячка (пабудавала дзве цэрквы й два манастыры), па яе заказе была выканана Лазарам Богшам самая каштоўная рэліквія Беларусі - Еўфрасіньнеўскі крыж. Яе мошчы захоўваюцца ў Спаса-Еўфрасіньнеўскі храме (манастыры) у Полацку.
355 - У траўні 1648 г. казацкія паўтанцы на чале з Багданам Хмяльніцкім разьбілі войскі Рэчы Паспалітай пад Жоўтымі Водамі й Корсунем. Казацкія загоны прыбылі на Беларусь і пры дапамозе беларускіх паўстанцаў здабылі Гомель, Тураў, Пінск - паўстаньне разгарнулася на беларускіх землях.
170 – 11.05.1833 г. нар. у маёнтку Адамарын каля Маладэчна Бэнэдыкт Дыбоўскі (памёр 31.01.1930 г.), заалог, прыродазнавец, лекар. Закончыў унівэрсытэт у Дарпаце; з 1862 г. быў прафэсарам на Варшаўскім унівэрсытэце. За ўдзел у студзенскім паўстаньні сасланы ў Сібір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і рракі Амур. Працаваў там лекарам. З 1884 г. працаваў ва Львоўскім унівэрсытэце. Вывучаў беларускія азёры.
165 - 11.05.1838 г. памёр Андрэй Сьнядэцкі (нар. 30.10.1768 г.), хімік, лекар, філёзаф і асьветнік, з 1797 г. працаваў як прафэсар хіміі і мэдыцыны на Віленскім унівэрсытэце, у гг. 1816 – 1822 рэдагаваў „Wiadomości Brukowe”, аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове „Początki chemii” (1800) i працы „Teoria jestestw organicznych”(1804-1811).
130 – 14 (26).05.1873 г. памёр Міхал Дзмітрыеў (нар. у 1832 г. у Пецярбургу) , дырэктар гімназыі ў Наваградку, інспэктар (1867 – 1873), затым дырэктарГродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Сабіраў і публікаваў беларускую вусна-паэтычную творчасьць.
120 – 8.05.1883 г. нар. у Данілаўцы каля Сьветлагорска Сьцяпан Некрашэвіч (расстраляны 20.12.1937 г.), беларускі мовазнаўца, аўтар чытанак і слоўнікаў беларускай мовы (глядзі „Czasopis” 2002 nr 12).
120 - 10.05.1883 г. нар. Янка Маўр (сапр. Іван Фёдараў, пам. 3.08.1971 г.), пісьменьнік. Друкаваўся з 1923 г. Аўтар апавяданьняў, аповесьцяў й раманаў для дзяцей і моладзі.
105 - 21.05.1898 г. нар. ў Лэнчыцы Кастусь Кіслы (бацька паходзіў спад Слоніма), выдатны беларускі музык, кампазітар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў. З 1932 г. па 1944 г. жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы сьв. Мікалая. Таксама вёў беларускі хор у Беластоку да 1939 г. Арыштаваны саветамі ў 1939 годзе. У 1941 г. уцёк зь няволі. Да 1943 г. кіраваў папулярным Ансамблям Песьні й Тпнца ў Беластоку. З 1944 г. на эміграцыі. У гг. 1953-1956 (пасьля сьмерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лювэне (Бельгія). З 1956 г. кіраўнік беларускіх сьвецкіх і царкоўных хораў у Кліўлендзе (ЗША). Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка "Вялікдзень". Памёр 8.01.1980 г. у Беластоку, Пахованы на праваслаўных могілках у Беластоку-Выгодзе.
90 - У 1913 г. у Вільні выйшаў першы й адзіны прыжыцьцёвы зборнік паэзіі Максіма Багдановіча (жыў у гг. 9.12.1891 - 25.05.1917) - "Вянок". Паэт сваёй творчасьцю ўзьняў новую беларускую паэзію на ўзровень эўрапэйскай паэтычнай культуры.
80 - У траўні 1923 г. у Беластоцкім акруговым судзе адбыўся працэс 45-ці, удзельнікаў беларускага вызваленчага руху зь Беласточчыны.
85 – 20.05.1918 г. памёр Крусь Каганец (Казімір Кастравіцкі – нар. 10.02.1868 г. у Табольску), беларускі пісьменнік і мастак.
75 – 22.05. 1928 г. у Вільні закончыўся суд над 56 дзеячамі Сялянска-Работніцкай “Грамады”.
75 – 25.05.1938 г. у Менску адкрыўся Беларускі Дзяржаўны Тэатр Оперы і Балета.
75 – 28.05.1928 г. у Беластоцкім акруговым судзе закончыўся судовы працэс над 133-ма дзеячамі, удзельнікамі беларускага руху.
70 - У траўні 1933 г. выйшаў у Вільні першы нумар беларускага культурна-грамадзкага й літаратурнага часопіса "Беларускі летапіс" (выходзіў да 1939 г.). Адным з яго заснавальнікаў й потым рэдактарам быў Рыгор Шырма, а аўтарамі зьяўляліся між іншым дзеячы беларускага руху (таксама ў паваеннай Польшчы) Піліп Кізевіч і Вінцук Склубоўскі.
70 - 29.05.1933 г. у Кабылянцы каля Міхалова на Беласточчыне нар. Мікола Гайдук (пам. 2.09.1998 г.), пісьменьнік, журналіст, краязнавец, пэдагог. Друкаваўся з 1957 г., аўтар зборніка вершаў "Ціш", апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ "Трызна", "Паратунак", "Брэсцкая унія", казак, артыкулаў, нарысаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове.
55 – 1.05.1948 г. у Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музэй імя А. В. Суворава
55 – 31.05.1948 г. нар. у Іванафранкоўску (Украіна) Сьвятлана Алексіевіч, празаік-дакумэнталіст, аўтарка м. ін. кніжак “Цынкавыя хлопчыкі”, “Памінальная малітва”, перакладзеных на розныя мовы, таксама польскую.
50 – 9.05.1953 г. у Менску выйшаў І нумар месячніка “Маладосць”
50 – 11.05.1953 г. памёр у Быдгашчы Гасан Канапацкі (нар. 25.02.1879 г. у Менску), палкоўнік, беларускі дзеяч міжваеннага перыяду ў Вільні, камандзір беларускіх аддзелаў у польскім войску ў гг. 1919 - 1921
35 - 25.05.1968 г. памёр Францішак Кушаль – грамадзкі дзеяч, вайсковец (нар. 16.02.1895 г. у в. Першаі, Менскага павету). Сярэднюю адукацыю атрымаў у Вільні ў 1916 г. У час І сусьветнай вайны даслужыўся званьня штабс-капітана. У 1919-1921 гг. уваходзіў у Беларускую Вайсковую Камісію. З 1922 г. на службе ў польскім войску (не атрымліваў авансу). У верасьні 1939 г. удзельнічаў у баях у раёне Львова. Папаў у савецкі палон, знаходзіўся ў Старабельскім лагеры, потым у маскоўскай турме (Бутыркі). Са сьнежня 1943 г. уведзены ў склад БЦР, стаў начальнікам аддзела вайсковых справаў. Пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША. Адзін з заснавальнікаў газэты „Бацькаўшчына”, удзельнічаў у выдаваньні „Беларуса”.
25 – 1.05.1978 г. адкрыты Гродзенскі Дзяржаўны Унівэрсытэт
Апрацавалі: Вячаслаў Харужы, Лена Глагоўская