Czasopis

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne

05/2003


Рэцэнзіі, справаздачы

Чацверты „Год Беларускі”

З’явіўся на чытацкім рынку чацверты выпуск „Году Беларускага”. Перыёдык выдае Згуртаванне „Віла Сакрата” ў Крынках, якое дзейнічае ў напрамку засваення беларускай культуры інтэлігенцкай Еўропай. Акрамя публікацыяў на мовах ангельскай, нямецкай, французскай, упершыню змешчаны тэксты на венгерскай і грэцкай.

У „Годзе Беларускім 2003” выступіла дзевятнаццаць аўтараў з захаду, поўначы і поўдня Еўропы. Побач з вядомымі ў папярэдніх выпусках аўтарамі – апублікавана нізку вершаў Марыі Стамаці з Афінаў, даследаванні Андраша Зольтана з Будапешта і Галіны Тварановіч з беластоцкага універсітэту. Том пачынаецца разважаннямі паэта Тамаша Агатоўскага з Познані, „Культура, глабалізацыя, тоеснасць...” Гэты надта арыгінальны творца прадстаўлены яшчэ ў выглядзе значнай падборкі тэкстаў „Я, меншы брат Слова..” у беларускім перакладзе Алеся Чобата з Гародні. Зацікаўленым нацыянальнай ідэяй прапануецца выступ праф. Юрася Хадыкі, аўтарытэтнага лідэра „Адраджэньня”. У тым жа тэматычным рэчышчы знаходзіцца праца навукоўца з Оксфарду, Майкла Флемінга. Даследуе ён польскую палітыку да беларускай меншыні. І як быццам канчаючы гэты англамоўны працяг, надрукавана паралельна і ў беларускамоўным варыянце эсэ беластоцкай прафесар Альжбеты Чыквін „Тоенасць праваслаўна-беларускай меншасці ў суадносінах з польска-каталіцкай большасцю ў Польшчы”. Асабліва важная гэта публікацыя, гарманічная з Флемінгавай. Затым, вельмі дарэчы тут эсэ сацыёлага культуры з Любліна, дац. Рышарда Радзіка „Польска-беларускія міжкультурныя сувязі” ў беззаганным ангельскім перакладзе Дароты Каладзейчык з амерыканскага ўніверсітэта ў Бафла.

Доўгую дарогу да публікацыі ў „Годзе Беларускім” спазнаў праф. Арсень Ліс, даследнік заходнебеларускай літаратуры. Не шанцавала з адэкватным перакладам, „Literature of Western Belarus”.

Ёсць несціханая праблема з савецкімі перакладчыкамі і аўтарамі з Рэспублікі Беларусь, якія аніяк не могуць зразумець, што „Год Беларускі” робіцца вымушана за грошы да смешнага малыя, няма тлумнай рэдакцыі, а ўсё трымаецца на адной асобе, якая выконвае ролю бясплатна, альтруістычна ганарова, як і аўтары з Еўропы. На савецкі розум, аднак, мусіць быць натоўп рэдактараў і мяшок даляраў!

Прыблізна ад паловы тома „Году Беларускага 2003” кладзецца выключна літаратурная частка выдання. Адкрывае яе праца лонданскага прафесара Арнольда Б. Макміліна „Яркае адценне чорнага: паэзія Надзеі Артымовіч”. Па-ангельску і па-беларуску з увагі на важнасць таго нашаму асяроддзю. У далейшым працягу тае часткі знаходзім некаторыя раздзелы „Дон Кіхота” Сэрвантэса ў беларускім перакладзе Якуба Лапаткі з Фінляндыі, а таксама абеларушчаныя Валерам Буйвалам апавяданні Альберта Маравіі ды Вінсэнта Бласка Ібаньеса.

Спомнены венгр А. Зольтан грунтоўна аналізуе даўнія мадзьярска-беларускія моўныя і культурныя сувязі, прыдаючы да свайго доследу падрабязнае рэзюмэ па-польску для тых, хто не разумее, даволі экзатычнай нам, венгерскай мовы. Пры гэтым варта сказаць, што друкаванне на мовах Еўропы – замест толькі на ангельскай – мае глыбейшы сэнс, менавіта зацікаўлення беларускай праблематыкай і тых, хто не валодае міжнароднай ангельшчынай.

Андрэй Катлярчук з Швецыі знаёміць са старонкамі беларуска-шведскіх культурных зносінаў, перш за ўсё ў мінулым. Ён на гэтую тэму абараніў у стакгольмскім універсітэце доктарскую дысертацыю. Як цікавінку можна падаць, што быў такі момант у гісторыі нашага Вялікага княства Літоўскага, калі дайшло да разрыву з Каралеўствам Польскім і падпісання уніі з Каралеўствам Швецыі ў палове семнаццатага стагоддзя.

Герман Бідэр з Аўстрыі анямеччыў артыкул праф. Галіны Тварановіч пра беларуска-паўднёваславянскія сувязі ў першай палове мінулага тысячагоддзя.

У ліку драбнейшых публікацыяў – нагадаю: рэцэнзенцкія ноты пра капітальнае гродзенскае выданне „Беларускай нацыянальнай ідэі” (2000), эпас „Новая зямля” ў трох мовах (польскі пераклад Чэслава Сэнюха, нашага аўтара), актуальны энцыклапедычны даведнік „Хто ёсць хто сярод беларусаў свету”, Макміліна „Belarusian literature of the diaspora”; і пра нашумеўшую кніжку-эсэ Чобата „Зямля св. Лукі”, выд. „Вілай Сакрата” ў 2002 г.

(СЯ)

Чаму без дыпломаў?

Ад многіх гадоў, яшчэ з глыбокіх камуністычных часоў, Беларускае грамадска-культарнае таварыства кожную вясну праводзіць дэкламатарскі конкурс для школьнікаў „Роднае слова”. Упісаны ён у нязменны ад пачатку план дзейнасці арганізацыі. Кожны (г.зв. культурны) год БГКТ пачынае з аглядаў беларускай песні, пасля якіх ладзіць вось дэкламатарскі конкурс, а з паловы чэрвеня па канец лета – штотыднёвыя фальклорна-эстрадныя фэсты. Вясной адбываюцца яшчэ агляды абрадавых калектываў і беларускай песні для моладзі. Толькі восенню гэта дзейнасць спыняецца, на пару месяцаў (аж да новагодніх елак).

Усе мерапрыемствы БГКТ да сябе вельмі падобныя. Кожны агляд – ці то песні, ці то паэзіі – пачынаецца ад пампезнай прамовы старшыні, а пасля пачынаюцца марафоны (шматгадзінныя) выступленняў удзельнікаў. У выніку ўжо пасля 2-3 гадоў нават самым арганізатарам блытаецца хто і калі перамог, і з якім выступіў рэпертуарам. А публіка да такой манатоніі проста прывыкла. І трэба сказаць, што амаль заўсёды яна – шматлюдная. Ёсць гэта бясспрэчным дасягненнем арганізатараў, бо ж умеюць прыцягнуць людзей на свае мерапрыемствы (негледзячы на тое, што публіка ў большасці заўсёды складваецца з саміх удзельнікаў ды іх сем’яў).

Так вось і было падчас фінальнага агляду сёлетняга конкурсу „Роднае слова”, які 7 красавіка адбыўся ў Доме культуры ў Нараўцы. Выступленні вучняў працягваліся амаль увесь дзень, пачаліся ў 9.15 а скончыліся пасля 14.00 (аб’яўленне вынікаў і ўручэнне ўзнагародаў працягвалася да 15-й з „гакам”). Кожны дэкламаваў толькі адзін верш, але дэкламатараў было ажно каля сотні. І гэта былі тыя найлепшыя, якіх камісія выбрала сярод усіх звыш сямісот у ранейшых раённых элімінацыях.

Удзельнікі балаціраваліся у трох катэгорыях: 0-III і IV-VI класаў пачатковых школ, і I-III класаў гімназіі. Былі гэта вучні амаль усіх школаў на Беласточчыне, у якіх вучаць беларускай мовы. Найбольш – з Беластока (ПШ н-р 4 і 11), Гайнаўкі, Бельска, а таксама м.інш. з Нарвы, Орлі, Гарадка, Арэшкава, Семяноўкі і Рыбалаў. Дэкламавалі яны вершы розных паэтаў – класікаў і сучасных – з Рэспублікі Беларусь і нашай Беласточчыны (нпр. Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Артура Вольскага, Наталлі Арсенневай, Алеся Барскага, Віктара Шведа і Васіля Петручука). Розны быў таксама рэпертуар. У многіх вершах дамінавала тэма здароўя і лекароў, але сустракаліся і моцна патрыятычныя творы.

Выступленні ацаняла каміся ў саставе: старшыня Тамара Русачык (настаўнік-методык беларускай мовы), Вольга Сянкевіч (настаўніца беларускай мовы з Гайнаўскага белліцэя) і Яніна Плютовіч (інструктар Бельскага дому культуры). Мела яна нялёгкае заданне, каб вылучыць сапраўды найлепшых. Хаця – па бэгакатоўскім прынцыпе ўзнагароджвання як мага найбольш асоб – лаўрэатамі стала палова ўдзельнікаў. Камісія прызнала па пяць вылучэнняў, трэціх, другіх і першых месцаў і яшчэ гран-пры ва ўсіх катэгорыях. Вядома, у такой колькасці цяжка разабрацца, і напэўна не заўсёды той, хто заваяваў першае месца, быў лепшы ад лаўрэата II-га а нават III-га месца. Але не было відаць, каб хтосці адчуў сябе пакрыўджаным камісіяй, бо ўсе лаўрэаты ў якасці ўзнагарод атрымалі аднолькавыя школьныя прылады (камплекты фламастраў, настольныя гульні), толькі тры вышэйшыя прызы гран-пры гэта былі радыёмагнітафоны.

Слухаючы школьнікаў адчувалася, што настаўнікі, рыхтуючы іх на конкурс, шмат з імі папрацавалі. Некаторыя выступленні вылучаліся нават тэатральнасцю. Аднак мала хто з дзетак дэкламаваў жывой мовай, пачутай ад бацькоў, а калі не ад іх то ад бабуляў і дзедкаў. Нават настаўнікі выразна не даюць сабе з гэтым рады і вучаць дзяцей штучнай начытанай беларускай мовы. Праўда, націск у вымаўленні дзетак быў найчасцей правільны, але ў некаторых – асабліва з Бельшчыны – цвёрдае „с” гучала вельмі ненатуральна. На жаль, нямаш у нас і завельмі дзе пачуць жывую беларушчыну. Нават у радыё- і тэлеперадачах чуваць пераважна звычайную падборку з беларускага слоўніка. Гэта эфірная мова таксама вельмі ўбогая і схематычная (дарэчы так як і польская). Жывую беларушчыну, вельмі ж сакавітую, можна ў нас пачуць яшчэ толькі на Сакольшчыне і то – як ні дзіўна – у яе каталіцка-дамінуючай частцы (ваколіцы Янава, Карыціна). І яшчэ багацце нашай роднай мовы можна сустрэць толькі ў творчасці класікаў, ды ў літаратуры і часопісах з міжваенных гадоў. Мова ў пазнейшым друку аж па сёння гэта ўжо часта выразная стылізацыя. Нашы літаратары, публіцысты і журналісты пішучы па-беларуску часта прыдумваюць цалкам новыя словы, якімі ніхто ніколі не карыстаўся і не будзе карыстацца.

Але гэтыя апошнія заўвагі напэўна не ў адрас арганізатараў конкурсу „Роднае слова”, якія нават не ў змозе на памятку выпісаць дзеткам дыпломы. Для іх гэта, пэўна, адзіны конкурс, у якім няма дыпломаў.

Юрка Хмялеўскі

Film o Zaleszanach

7 kwietnia w siedzibie białostockiego oddziału Instytutu Pamięci Narodowej odbył się zamknięty pokaz najnowszego filmu znanego polskiego dokumentalisty Wojciecha Worotyńskiego "Bóg przebacza zawsze". Zgromadzeni na projekcji historycy i dziennikarze mogli po raz pierwszy obejrzeć niemal ukończony materiał, dotyczący wydarzeń z początku 1946 r. na Białostocczyźnie i obecnego ich odbioru. Autor skoncentrował się na pacyfikacji wsi Zaleszany w końcu stycznia 1946 r. przez oddział NZW pod dowództwem kpt. Romualda Rajsa "Burego". Ponadto w filmie został wspomniany mord, dokonany przez tę samą formację w Puchałach Starych na uprowadzonych mieszkańcach powiatu bielskiego (furmanach).

Jednak nie jest to film historyczny. Nie ma takich ambicji. Jest to film o odbiorze tych dramatycznych wydarzeń przez współczesnych – przede wszystkim młodych Białorusinów. Głównym bohaterem filmu jest 27-letni Mariusz Niczyporuk, znaczna część rodziny którego zginęła podczas pacyfikacji Zaleszan.

Jak powiedział reżyser, postanowił zrobić ten dokument, odkąd dowiedział się w połowie lat dziewięćdziesiątych o rehabilitacji Romualda Rajsa.

Bohaterowie filmu zadają tylko jedno pytanie: dlaczego zginęli mieszkańcy Zaleszan i innych wsi? Jednak widz nie znajdzie odpowiedzi. Również nie znajdzie stanowiska polskich środowisk kombatanckich wobec tych wydarzeń. Nie zgodzili wypowiedzieć się do kamery filmowej ci, którzy wystąpili o rehabilitację "Rekina" – zastępcy "Burego" (obecnie zrzeszeni w Światowym Związku Żołnierzy AK). Syn "Burego", Romuld Rajs junior, który uzyskał w 1995 r. rehabilitację swojego ojca, też nie chciał rozmawiać z bohaterami filmu.

Przesłaniem głównego bohatera jest szczere chrześcijańskie przebaczenie, a wizualnym dowodem ma stać się wzniesienie symbolicznego pomnika ofiarom i ich oprawcom.

Trwający ok. 50 minut film wywarł na widzach duże wrażenie. Jak stwierdził po pokazie jeden z dyskutantów, może on odegrać społecznie większą rolę w przybliżaniu powojennych wydarzeń i ich obecnego odbioru niż wszystkie artykuły dotychczas napisane na ten temat przez historyków i dziennikarzy.

Warto, by ten dokument doczekał się swojej projekcji telewizyjnej, dla szerszego grona widzów.

Wiesław Choruży

Лыжка дзёгцю ў бочцы зь мёдам

17 красавiка ў Гродне адбыўся нечарговы справаздачна-выбарны сход мясцовай суполкi Беларускай Асацыяцыi Журналiстаў (БАЖ). Старшыня гарадзенскай фiлii гэтай грамадзкай арганiзацыi Сяргей Сноп i ягоны намесьнiк Уладзiмер Хiльмановiч падалi ў адстаўку. Новым старшынём БАЖу большасьцю галасоў быў абраны рэпарцёр забароненай беларускiмi ўладамi газэты „Пагоня” Павал Мажэйка. Ягоным намесьнiкам – карэспандэнт „Rzeczpospolitej” Анджэй Пiсальнiк.

На сходзе разглядалiся таксама iншыя пытаньнi. Вырашана было рэгулярна праводзiць у Гродне сьвята незалежнага друку, стварыць „чорную кнiгу” гарадзенскiх чыноўнiкаў, зьбiраць штомесячныя складкi па 1000 рублёў ($0,5) з кожнага сябра на патрэбы арганiзацыi, а таксама выдаваць адмысловы БАЖаўскi бюлетэнь. Праўда, пазытыўная атмасфэра сходу даволi хутка ператварылася ў нэгатыўную. Асаблiва, калi абмяркоўвалi прыняцьцё новых сябраў у БАЖ..

Рэч у тым, што напачатку сходу пытаньне прыняцьця новых сябраў было большасьцю галасоў уключана ў парадак дня. Усiх, хто не пацьвердзiў сваё сяброўства ў БАЖ цi не зьявiўся на сход без папярэджаньня, выключылi з арганiзацыi. А кандыдавала гэтым разам у БАЖ усяго дзьве асобы – Юры Гумянюк ды Iгар Банцэр.

Катэгарычна супраць прыняцьця новых сябраў выступiў намесьнiк рэдактара газэты „Биржа информации” Мiхаiл Карневiч, маўляў, напрымалi абы каго, і цяпер вымушаныя выключаць, а зараз зноў напрымаем, каб пасьля выключыць. Да таго ж ён заявiў: „Я ня бачыў нiводнай публiкацыi кандыдата!” Прычым гэта прагучала менавiта ў адрас Юрыя Гумянюка, i, натуральна, выклiкала ягоны сьмех i зьдзiўленьне бальшынi прысутных. Бо Юры Гумянюк якраз даўно вядомы ня толькi як паэт, але i як публiцыст, прычым далёка за межамi Гродна i Беларусi!

– Я вельмi зьдзiўлены гэтым выпадам Карневiча, i спачатку не зразумеў сэнс ягонай агрэсii ў адносiнах да мяне, – патлумачыў Юры Гумянюк. – Калi ён ня бачыў маiх публiкацый у «Біржы інфармацыі», у якой я не друкаваўся з прынцыпу, дык гэта зусiм не азначае, што я ўвогуле нiчога не пiшу i не публiкую. Трэба глядзець далей уласнага носа! Пасьля закрыцьця «Пагонi» я вырашыў не супрацоўнiчаць з мясцовымi рускамоўнымi выданьнямi, бо ў iх надта хiсткая грамадзянская пазыцыя. Тым ня менш, я чытаў тыя газэты, каб арыентавацца ў iхных «прафэсыйных зацiкаўленьнях». Але пасьля гэтага сходу перастану купляць «Биржу информации» i сябрам параю зрабiць тое самае…

Зразумеўшы абсурднасьць сытуацыi, сябры сходу вырашылi нэўтралiзаваць спрэчку, перавёўшы канфлiкт у фармальнае рэчышча. Маўляў, кандыдаты не напiсалi адпаведныя заявы i трэба трымацца ўсталяванага парадку.

– Але, калi я запытаў старшыню гарадзенскай фiлii БАЖу Сяргея Снапа цi патрэбны якiя паперы да ўступленьня ў арганiзацыю, – гаворыць Iгар Банцэр, – ён мне адказаў, што ўсе паперы – пасьля, маўляў, на сходзе прымем, упiшам у пратакол i ўсё…

Сапраўды, вельмi непрыгожа атрымоўваецца: раней у БАЖ прымалi i жука, i жабу, нават людзей, якiя ня мелi анiякага дачыненьня да журналiстыкi. А цяпер дабраахвотную iнiцыятыву вырашылi патапiць у плыткай калюжы фармалiзму.

– Я б на месцы Юры Гумянюка пакрыўдзiўся, бо атрымоўваецца, што раней сапраўды ў БАЖ прымалi абы каго, а тут раптам сьвет клiнам сышоўся якраз на яго кандыдатуры! – выказаўся былы галоўны рэдактар „Głosu znad Niemna” Andrzej Kusielczuk.

Урэшце Юры Гумянюк дэманстратыўна напiсаў заяву, чым выклiкаў незадаволенасьць некаторых фармалiстаў. А сам сход скончыўся пераабраньнем Рады, рэвiзора i скарбнiка.

– Гэты сход, у параўнаньнi з папярэднiмi, прайшоў вельмi канструктыўна i я задаволены ягонымi вынiкамi. Бо Павал Мажэйка якраз заслугоўвае пасады старшынi мясцовай фiлiлi БАЖ, – прызнаў Мiкола Маркевiч. – Канешне, выступ Карневiча быў лыжкай дзёгцю ў бочцы з мёдам, бо Юры Гумянюк якраз варты кандыдат у БАЖ, ён вышэйшы за сваiх нядобразычлiўцаў на тры галавы, да таго ж шмат гадоў працаваў у „Пагонi” i асаблiва актыўна перад самай забаронай газэты…

Нiчым iншым як хвараблiвай зайздрасьцю цi комплексам уласнай непаўнавартасьцi не патлумачылi выступ Мiхаiла Карневiча iншыя ўдзельнiкi сходу. Аднак, калi пазыцыя Карневiча супадае з пазыцыяй ягонай газэты „Биржа информации”, дык уся справа набывае iншае адценьне.

Нават тут, у Польшчы, вядома, што гарадзенская „Биржа инфармации” была асноўным канкурэнтам забароненай „Пагонi”, але ёй не ўдалося звабiць чытачоў задушанага ўладамi канкурэнта. Чытачы „Пагонi” ня сталi падпiсваць i купляць „Биржу”. Прычына адна – невыразнасьць гарамадзянскай пазыцыi збольшага рускамоўнай газэты.

– Спачатку былi спадзяваньнi, што пасьля закрыцьця „Пагонi” наклад „Биржы” значна ўзрасьце, – прызнала былая супрацоўнiца „БИ”, якая займалася маркетынгам газэты, Марына Садлуцкая. – Але гэтыя спадзяваньнi хутка сталiся марнымi. Дарэчы, я зараз сама не купляю „Биржу”, бо рускамоўных газэт з тэлепраграмай хоць пруд прудзi…

Увогуле, рускамоўнасьць гэтак званых „незалежных” i нiбыта „апазыцыйных” газэт у Беларусi сталася паталягiчнай хваробай, гульнёй у глухi тэлефон. Няўжо ўсе гэтыя „незалежныя” журналiсты не разумеюць, што яны больш шкодзяць, чым дапамагаюць адраджэньню Беларусi? Яны толькi спрыяюць русыфiкацыi насельнiцтва i навязваюць чужую, не беларускую культуру. Няўжо гэтага не разумее, пiшучы па-руску, i спадар Карневiч, якi чамусьцi ўявiў сябе вяршыцелем чужых лёсаў? Таленавiтыя журналiсты „Биржы” не патрэбныя, бо лягчэй перадрукоўваць інфармацыю з Інтэрнэту і БелаПАНу. Куды больш ёй патрэбныя рэклямныя агэнты, якiя будуць здабываць грошы! Вось таму й заўсёдная праблема з пiшучымi кадрамi ў „БИ”. Уладкоўваюцца i – вельмi хутка звальняюцца. Застаюцца толькi нязьменнымi тры заснавальнiкi. Яны, зразумела, i дзеляць памiж сабой прыбытак, трымаючы астатнiх у чорным целе.

Зусiм нядаўна рэдакцыя „Биржы информации” адзначала сваё пяцiгодзьдзе ў Гарнiзонным доме афiцэраў. Натуральна, што iмпрэза вялася па-расейску. Адно нейкiм дысанансам прагучаў выступ барда Вiктара Шалкевiча. Але найбольш контраверсыйным момантам вечарыны было ўзнагароджаньне рэдакцыяй афiцэра спэцслужбаў з гарадзенскага КДБ за „добрае супрацоўнiцтва”(!), што шакавала прысутных у зале былых журналiстаў „Пагонi”. Ну бо хто ж, як не гарадзенскi КДБ разам з iншымi рэпрэсыўнымi структурамi, спрычынiўся да лiквiдацыi газэты „Пагоня”…

(зн)