Выказванне Мацея Халадоўскага на старонках „Нівы” ад 9 сакавіка пра рэферэндум у гімназіі ў маіх родных Крынках, у выніку якога ўсенародна ўхвалена вывучаць рускую мову, выклікала некаторую сенсацыю. Маладыя крынкаўцы загаварылі на „языке Пушкина”, анаведаўшыя іх маладыя гродзенцы – w mowie Mickiewicza. Пра беларускую – ніхто і не заікнуўся, як быццам на злосць мне, Сакрату Яновічу. Не адззн халадоўскі звярнуўся да мяне з адпаведным пытаннем; прыйшло пісьмо нават з Варшавы з далучанай да яго выразкай з „Нівы” пра той незвычайны рэферэндум.
Можна падуцмаць, штоад памірання беларускай нацыі прыхварэў адзін я, Яновіч, і насуперак гэтаму Яновічу люд робіць тое, каб прапасці... Тым часам уяўляецца праблематычным тое, ці наш люд наогул даспеў да нейкае нацыянальнасці (няха йіш польскай). Крынкі даўней, малапісьменныя, за царо, размаўлялі ажно пяццю мовамі: хатняй беларускай, крамнай жыдоўскай, фабрычнай нямецкай, дварова-касцельнай польскай, і жандарскай рускай. Мой дзед Павал, хоць не ўмеў распісацца, аднак свабодна – і „шпрэхаў”, і „пшэкаў”, і царкоўную „истинную понимал”. Мая маці шура, будучы ў юбежданстве на Волзе, гадаваался на „российскую барышню”, а вярнуўшыся пасля 1920 г. у польскую бясхлебіцу, нанялдася служанкаю на Белаасточку і праз год-другі пераўтварылася ў польскамоўную паненку. Нарэшце хзагаварыла па-беларуску, але пасля таго, калі ваыйшла замуж у Крынкі менавіта.
Падобным чынам самое мястэчка перажывала моўную гайданку. Анаханічным царскім уладам было ўсё роўна, якімі „словесами” ты гаворыш. Потым прыйшлі легіёны і палякі, якім ужо не ўсё было роўна. А яшчэ горш пры саветах з іхным НКВД: Крынкі, каб выжыць, зачырыкалі на „языке Ленина”. Пасля немцаў вярнуліся зноў палякі, яны падабаліся тым, што давалі больш свабоды, не гналі ў „колхозы”. Новая палітычная сітуацыя знайшла свой адбітак у наступнай фразе: – Nie gadaj po rusku, bo wrócą Sowieci i zapiszą ciebie do kołchozu!
Сённяшняе мястэчка Крынкі беілдыскусійна польскамоўнае, хоцьб сама польская культура яму на прыктыцы абыякавая. Маладлое пакаленне, якому саветы – гэта байка і міф, успрымае рускую мову як інструмент у дарослае змаганне за лепшы быт у гандлі з блізкім тут замежжам (адзін кіламетр ад граніцы). Ідэнтычна рэагуюць іх аднагодкі ў Гродне, Жоржы і Людмілы, ucząc się polskiego. Гудзіць праз Крынкі паток аўтамашын з беларускай рэгістрацыяй; часам хто запыніццца, напытваючы дарогу на Баброўнікі, зазвычай вельмі намагаючыся азвацца po polskiemu. Такому савету „наплевать не только на мову Купалы, Колоса”, але і на „великий и могучий русский язык”. Яму трэба грошы! Акрамя грошай усё мужыку гаўно.
Дарагі Мацею! Каюб уласціва зразумець гімназічны крынкаўскі рэферэндум, трэба перш зразумець, што чалавецтва падзіяляецца на два галоўныя гатункі: чалавека савецкага і чаалвека нацыянальнага. САвецкаму важней за ўсё страўнік (кішка!), а нацыянальнаму – сэрца і розум, сэнс. ПЕршых – у свеце дзевяноста працэнтаў; дзесяціпрацэнтная рэшта – гэта нацыяналы, людзі культуры, на якіх трымаюцца нацыі і дзяржавы. Вядомы ў гістьорыі, геніяльны Леанарда да Вінчы ў пісьме сябру з гневам канстатаваў, што ў Італіі жывуць адны напаўнялдьнікі „нужнікаў” і толькі дзе-нідзе сапраўдныя чалавекі-італьянцы.
Мы – у параўнанні з тадышняй Італіяй – напэўна яшгчэ больш запозненыя. Там уі магчымы ў нас гэткі рэферэндум. дадам: сярод нашых польскамоўных саветаў Паспалітай Польскай.
P.S. Я па сваёй ідэалістычнай наіўнасці, цэлымі гадамі не мог скеміць, чаум нават настаўнікі беларускай мовы і літаратуры не гавораць паміж сабою па-беларуску. Урэшце дайцшло да маіх мазгоў: беларуская мова ім – гэта мова заробкаў, пераважна дадатковых. Так, як, напрыклад, ангельская – платным праваднікам заходніх турыстаў. Такія самі сябе не цэняць, а чакаюць, каб хто чужы іх пахваліў. Каб пан!