Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць
Брэхт Бэртальт
Сцэна 12
Лаўка кветак Джыволы. Уваходзяць I г н а ц i й Д о л ь ф i т
-- гэта мужчына ростам з хлопчыка -- i Б э ц i Д о л ь ф i т.
Д о л ь ф i т
Не хочацца.
Б э ц i
Чаму ж бо? Ромы
Няма.
Д о л ь ф i т
Забiты.
Б э ц i
Цi не ўсё адно?
Кларк кажа, парываннi маладосцi
Артура ўжо мiнулi, ён пачаў
Прыстойнае, салiднае жыццё,
Забыў ён хулiганскiя замашкi.
Зноў нападаць на Уi -- азначала б,
Будзiць у iм агiдныя iнстынкты.
Ты сам, Iгнацiй, пашкадуеш першы.
Калi ж маўчацьмеш,-- пальцам не зачэпяць.
Д о л ь ф i т
Не думаю, што лепш маўчаць.
Б э ц i
Яны --
Далёка не звяры.
З бакавога ўваходу з'яўляецца Г i р ы, на iм Рэмаў капялюш.
Г i р ы
Хэло! Вы тут?
I шэф прыйшоў. Ён будзе вельмi рады.
А я бягу, пакуль нiхто не бачыў!
Пардон! А капялюш я гэты сцiбрыў
У Джыволы!
(Рагоча, аж са столi сыплецца тынк, памахваючы рукою,
выходзiць.)
Д о л ь ф i т
Iх свары страшныя, а смех страшней.
Б э ц i
Маўчы, Iгнацiй, тут -- маўчы!
Д о л ь ф i т (горка)
Цяпер
Маўчаць усюды трэба...
Б э ц i
Што тут зробiш?
Усiм у Цыцэра вядома: Уi
Прымае спадчыну Дагсбора. З трэстам
Збiраюцца i гандляры яднацца.
Д о л ь ф i т
Пакуль там што, а мне разбiлi дзве
Друкарскiя машыны. Адчуваю,--
Нядобра будзе нам!
Уваходзяць Д ж ы в о л а i У i, працягваючы рукi,
як на абдымкi.
Б э ц i
Хэло, Уi!
У i
Я рады вас пабачыць, Дольфiт!
Д о л ь ф i т
Мiстэр Уi,
З вiзiтам я марудзiў...
У i
Ну, чаго ж?
Такi адважны -- ўсюды госць жаданы.
Д ж ы в о л а
Тым больш такая дама!
Д о л ь ф i т
Я не ўтою,
Што я дагэтуль гонарам лiчыў
Змагацца супраць...
У i
Непаразуменне!
Нам з самага пачатку меўся сэнс
Кантакт наладзiць, мы тады маглi б
Усе завады абысцi. Заўсёды
Хацеў я толькi добрага мiж намi.
Д о л ь ф i т
Насiлле...
У i
...я таксама ненавiджу.
Навошта сiла, дзе кiруе розум?
Д о л ь ф i т
Мая ж бо мэта...
У i
I мая -- таксама:
Абодва мы душой за росквiт гандлю.
За тое, каб гароднiнны гандляр
Якому, вой!-- нясоладка бывала,
Спакойна прадаваў тавар. I мог бы
На моцную разлiчваць абарону.
Д о л ь ф i т (рашуча)
I сам рашаў, цi трэба абарона.
У гэтым цвёрда я перакананы.
У i
I я. Хай сам рашае. А чаму?
Таму, што, выбiраючы свабодна
Сабе ахоўнiка, ён ускладае
Адказнасць на таго, каго абраў
Сабе за сябра, i таму мiж iмi
Давер пануе. Ў гандлi зелянiнай
Найперш давер патрэбен, як i ўсюды.
Я так заўсёды гаварыў.
Д о л ь ф i т
Я рады
Ад вас пачуць тут гэта: Цыцэра
Насiлля не прымае.
У i
Зразумела!
Насiлле без патрэбы хто пацерпiць.
Д о л ь ф i т
Скажу я шчыра вам: iнтэгравацца
З "Цвятной капустай" -- вынiк будзе страшны:
У Цыцэра хаос крывавы будзе,
Як i ў Чыкага, -- я вам не саюзнiк!
Паўза.
У i
I я таксама шчыры буду, Дольфiт,
Я ведаю: раней у нас бывала,
Што парушалiся, часцей мiжвольна,
Законы i маштаб маралi. Гэта
У барацьбе бывае. А сябры
Такога не дапусцяць. Мiлы Дольфiт,
Я толькi аднаго хачу: каб вы
Мне верылi, мяне лiчылi сябрам,
Якi ў бядзе не кiне. Анiколi.
Але прашу -- я перайду да справы--
Не публiкуйце у газеце вашай
Тых страшных казак, што людзей бянтэжаць.
Цi ж я прашу залiшне многа?
Д о л ь ф i т
Не.
Маўчаць пра тое, што не iснуе,
Не цяжка.
У i
А калi ж узнiкне спрэчка,
Па дробязi -- бо людзi ж толькi людзi, --
Дык вось, я думаю, нiхто не будзе
Крычаць: Ратуйце! Гвалт! Забойцы! Я ж
Не буду абяцаць, што анiколi
Шафёр не мацюкнецца! Ну, бывае!
Калi ж сёй-той гандляр сяму-таму
Паставiць куфаль пiва за дастаўку
Цвятной капусты, не крычыце з ходу--
Шантаж! Разбой!
Б э ц i
О, добры мiстэр Уi,
Мой муж гуманны.
Д ж ы в о л а
Гэта ўсiм вядома.
Ну, раз мы ўсё абгаварылi мiрна
I высветлiлi ўсё, я прапаную
Вам паказаць, сябры, аранжарэю...
У i (прапускаючы Дольфiта наперад)
Не, не, прашу вас, мiстэр Дольфiт!
Яны iдуць аглядаць лаўку кветак. У i вядзе Б э ц i,
Д ж ы в о л а --Дольфiта. Потым яны знiкаюць за кашамi
з кветкамi. З'яўляюцца Д ж ы в о л а i Д о л ь ф i т.
Д ж ы в о л а
Японскiя дубкi-банзаi, гляньце.
Д о л ь ф i т
Тут цэлы год цвiтуць над воднай гладдзю.
Д ж ы в о л а
Прыгожа так звiсаючы з разэтак.
Д о л ь ф i т
Як той казаў: зладзюгам не да кветак.
Праходзяць. Уваходзяць Б э ц i i У i.
Б э ц i
Насiлле -- горшы козыр мацака.
У i
Найлепшўы козыр -- з бiзуном рука.
Б э ц i
Найлепш за ўсё -- разумны аргумент.
У i
Ды не таму, хто сплюндраны ушчэнт.
Б э ц i
Не сумяшчаюцца правы i зброя.
У i
Рэальная палiтыка -- вось хто я.
Праходзяць. Уваходзяць Д ж ы в о л а i Д о л ь ф i т.
Д о л ь ф i т
Iнтрыгi i падман -- не доля кветак.
Д ж ы в о л а
Цi не таму i я люблю iх гэтак.
Д о л ь ф i т
Жывуць у доглядзе, сярод пяшчоты.
Д ж ы в о л а (хiтра)
Нягож! Няма газет, няма й турботы!..
Праходзяць. Уваходзяць Б э ц i i У i.
Б э ц i
Пра вас я чула, быццам вы -- спартанец.
У i
Я проста не люблю курцоў i п'янiц.
Б э ц i
Дык вы, сказаць павiнна я,-- святы.
У i
Жыву я без iлюзiяў пустых.
Праходзяць. Уваходзяць Д ж ы в о л а i Д о л ь ф i т.
Д о л ь ф i т
Як добра жыць у гэтакай прыродзе.
Д ж ы в о л а
Няблага. Еж, i пi, i спi -- дый годзе!
Праходзяць. Уваходзяць Б э ц i i У i.
Б э ц i
Вы верыце! Якой жа цэрквы -- сын?
У i
Мадам, скажу вам, я -- хрысцiянiн.
Б э ц i
А як жа, скажам, дзесяць запаветаў?
У i
Жыву, не думаю пра глупства гэта.
Б э ц i
Даруйце мне маю настырнасць, пане,--
Як з прынцыпамi ў сацыяльным плане?
У i
Я сацыяльны ўвесь наскрозь, мадам,
За лёс багатых я жывот аддам.
Праходзяць. Уваходзяць Д ж ы в о л а i Д о л ь ф i т.
Д о л ь ф i т
Вось гэтыя -- як з мёртвае натуры.
Д ж ы в о л а
О так, без iх хаўтуры не хаўтуры.
Д о л ь ф i т
Пардон, забыўся, кветачкi ж -- ваш хлеб.
Д ж ы в о л а
О так, смерць самы лепшы мой клiент.
Д о л ь ф i т
Я спадзяюся, вы з ёй не ў хаўрусе?
Д ж ы в о л а
Усiх згаворлiвых я не баюся.
Д о л ь ф i т
Грахоў так набярэшся пад завязкi.
Д ж ы в о л а
Да мэты можна йсцi праз кветкi й краскi.
Д о л ь ф i т
Вядома.
Д ж ы в о л а
Бледны вы.
Д о л ь ф i т
О, пахi тут такiя...
Д ж ы в о л а
Ў вас на пылок i пахi алергiя.
Праходзяць. Уваходзяць Б э ц i i У i.
Б э ц i
Я радая дамове вашай з мужам.
У i
Не сумняваюся, цяпер мы дружым.
Б э ц i
Сябры, здабытыя ў нягодах сумных...
У i (кладзе ёй руку на плячо)
Люблю жанчын здагадлiвых, разумных.
Уваходзяць Д ж ы в о л а i Д о л ь ф i т -- ён увесь
збялелы. Заўважае руку Уi на плячы сваёй жонкi.
Д о л ь ф i т
Ну, пойдзем, жонка.
У i (iдзе насустрач яму, працягвае руку)
Прынялi рашэнне,
I гэта, мiстэр Дольфiт, вельмi добра!
Усiм яно паслужыць на дабро.
Саюз такiх людзей, як вы i я,--
Зарука поспеху.
Д ж ы в о л а (дае Бэцi кветкi)
Прыгожае пасуе
Да прыгажосцi!
Б э ц i
Паглядзi, Iгнацiй!
Бывайце, мiстэр Уi!
Выходзяць.
Д ж ы в о л а
Ну, скляпалi!
Канцы!
У i (змрочна)
Не падабаецца мне ён.
З'яўляецца надпiс.