Надпiсы, якiя з'яўляюцца ў канцы кожнай сцэны
Сцэна 1
1929 -- 1932. Сусветны крызiс моцна ўдарыў па Германii. Калi ён дасягнуў свайго апагею, прускiя юнкеры зрабiлi некалькi спробаў атрымаць пазыку у дзяржавы. Доўга гэтыя спробы не давалi плёну. Рэйнскiя прамыслоўцы мараць пра заваёвы.
Сцэны 2
Памешчыкi, спрабуючы зацiкавiць прэзiдэнта Гiндэнбурга сваiмi патрэбамi, падносяць яму ганаровы дарунак -- маёнтак.
Сцэна 3
Увосень 1932 года партыя Гiтлера i ягоная асабiстая гвардыя стаялi перад пагрозай фiнансавага краху, а значыцца, неадкладнага роспуску. Гiтлер пачаў рашуча дамагацца ўлады. Але яму доўга не ўдавалася атрымаць аўдыенцыю ў Гiндэнбурга.
Сцэна 4
У студзенi 1933 года прэзiдэнт Гiндэнбург некалькi разоў адмаўляўся прызначыць лiдэра нацыянал-сацыялiсцкай партыi на пасаду рэйхсканцлера. Але ён баяўся расследавання скандальнай справы з "усходняй дапамогай", у якой ён быў сам замешаны. За падараваны яму маёнтак Нойдэк Гiндэнбург узяў дзяржаўныя грошы i патрацiў iх не па прызначэннi.
Сцэна 5
Калi рэйхсканцлер генерал Шлейхер загразiў прэзiдэнту выкрыццём фiнансавых афёраў i злоўжыванняў, Гiндэнбург 30 студзеня 1933 года перадаў Гiтлеру ўладу. Следства было спынена.
Сцэна 6
Паводле некаторых крынiц Гiтлера вучыў дэкламацыi i сцэнiчнай пластыцы правiнцыйны актор Бызiль.
Сцэна 7
У лютым 1933 года загарэўся будынак рэйхстага. Гiтлер звiнавацiў сваiх працiўнiкаў у падпале i падаў сiгнал да ночы доўгiх нажоў.
Сцэна 8
Пасля гучнага судовага працэсу пра падпал Рэйхстага трыбунал у Лейпцыгу прыгаварыў да пакарання смерцю звар'яцелага валацугу. Сапраўдныя падпальшчыкi выйшлi сухiя з вады. З таго часу германская юстыцыя працуе на Гiтлера.
Сцэны 9 i 10
Блiзкая смерць Гiндэнбурга выклiкала жорсткiя разборкi ў лагеры нацыстаў. Уплывовыя колы патрабавалi адхiлiць Эрнста Рэма. Неўзабаве дайшло да акупацыi Аўстрыi.
Сцэна 11
У ноч на 30 чэрвеня 1934 года Гiтлер учынiў напад на свайго сябра Эрнста Рэма ў гатэлi, дзе Рэм чакаў яго, каб пачаць сумесныя дзеяннi супроць Гiндэнбурга i Герынга.
Сцэна 12
У 1934 годзе аўстрыйскi канцлер Энгельберт Дольфус згадзiўся на патрабаванне Гiтлера -- забаранiць аўстрыйскаму друку нападаць на нацысцкую Германiю.
Сцэны 13
Акупацыя Аўстрыi папярэднiчала забойства Энгельберта Дольфуса, аўстрыйскага канцлера. Нацысты нястомна вербавалi ў Аўстрыi прыхiльнiкаў.
Сцэна 15
11 сакавiка 1938 года Гiтлер уступiў у Аўстрыю. Ва ўмовах нацысцкага тэрору 98 працэнтаў выбаршчыкаў галасавалi за Гiтлера. Германiя ступiла на шлях заваёваў. Пасля Аўстрыi настала чарга Чэхаславакii, Польшчы, Данii, Нарвегii, Галандыi, Бельгii, Францыi, Румынii, Балгарыi, Грэцыi.