Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць
Брэхт Бэртальт
Сцэна 5
Гарадская ўправа. Б а т ч э р, Ф л э й к, М а л ь б э р ы, К л а р к, К а р у з э р. Насупраць iх -- Д о г с б а р а, ён вельмi бледны; побач з iм О' К э й с i, Г э ф л з, Г у д в i л.
Ж у р н а л i с т ы.
Б а т ч э р (напаўголасу)
Ён нешта доўга.
М а л ь б э р ы
Ён прыйдзе з Шытам.
Не пагадзiлiся, вiдаць, яны.
Я думаю, спрачалiся ўсю ноч.
А Шыт павiнен быў пацвердзiць, што
Кантроль над параходствам мае -- ён.
К а р у з э р
Не дужа радасцi даказваць, што
Адзiн ён, Шыт, махляр.
Ф л э й к
Не будзе Шыт.
К л а р к
Павiнен.
Ф л э й к
Якая радасць --
Браць на сябе пяць год турмы?
К л а р к
Нямала
Урве з таго, а Мэйбл Шыт любiць шык!
Дагэтуль ён уклюпаны ў яе.
Ён згодзiцца. А што турма -- наўрад цi
Яго пасадзяць: Догсбара не дасць.
Чутны крыкi хлапчукоў-газетчыкаў. Уваходзiць р э п а р ц ё р
з газетаю ў руцэ.
Г э ф л з
Ў гатэлi Шыта мёртвага знайшлi.
У кашальку --бiлет да Сан-Францыска.
Б а т ч э р
Шыт мёртвы?
О'К э й с i (чытае газету)
Ён забiты.
М а л ь б э р ы
О!
Ф л э й к (цiха)
Нешта
Нячыста тут.
Г э ф л з
Догсбара дрэнна.
Д о г с б а р а (з цяжкасцю)
Ўсё
Ужо прайшло.
О'К э й с i
Смерць Шыта...
К л а р к
Нечакана
Памёр няшчасны Шыт, i гэта ставiць
Расследаванне справы пад сумненне...
О'К э й с i
Складанае жыццё! Здараецца,
Чакае чалавек падзеяў нейкiх,
Аж бач, якраз у самы акурат
Яны прыходзяць... Вось, i я стаю
Як дурань той з памытай шыяй... Толькi ж
Не шлiце вы мяне да Шыта. Сёння
Не вельмi Шыт ахвочы да адказаў
На розныя пытаннi,-- пiша прэса.
М а л ь б э р ы
Што вы сказаць хацелi? Цi пазыка
Ўсё ж параходству ўдзелена была?
О'К э й с i
Была. Але каму належыць параходства?
Ф л э й к (шэптам)
Пытанне смешнае! Ён нешта тоiць!
К л а р к (таксама шэптам)
Бадай што, тоiць. Але што?
О'К э й с i (Догсбара)
Ты хворы?
(Да астатнiх.)
Мяркую, трэба нам зрабiць выснову:
Валiць на дамавiну Шыта можна
Не толькi жоўценькi пясок, але
I бруд усякi. Мне здаецца...
К л а р к
Лепей,
Каб не здавалася нiчога вам,
О'Кэйсi. Наш закон абразы судзiць.
М а л ь б э р ы
Навошта тут намёкi нам, О'Кэйсi?
Догсбара сам прызначыў чалавека,
Якi раскрые ўсё. Мы пачакаем!
О'К э й с i
Марудзiць нешта ён. Але раскажа,
Я думаю, пра Шыта, i не толькi...
Ф л э й к
Раскажа толькi тое, што i як.
О'К э й с i
А ён сумленны? Каб жа, каб жа! Ноччу
Памёр Шыт -- мы маглi б i высветлiць.
(Да Догсбара.)
А добрага ты выбраў чалавека?
К л а р к (рэзка)
Якi ўжо ёсць -- цярпiце. Вось i ён.
Уваходзяць А р т у р а У i i Э р н э с т а Р о м а
з ахоўнiкамi.
У i
Хэло, Кларк! Эй, Догсбара, Ф л э й к! Хэло!
К л а р к
Хэло. Артура!
У i
Чым магу служыць?
О'К э й с i (Догсбара)
Вось гэты чалавек?
К л а р к
А чым благi?
Г у д в i л
Догсбара, хiба...
О'К э й с i (да журналiстаў, якiя нарабiлi шуму)
Цiхаце вы там!
Р э п а р ц ё р
Гэта ж Уi!
Смех.
О'К э й с i (заклаiкае да парадку. Потым разглядвае ахоўнiкаў)
А гэта хто?
У i
Сябры.
О'К э й с i (Рому)
Хто вы такi?
У i
Памочнiк мой, Эрнэста Рома.
Г э ф л з
Слухай,
Догсбара, ты сур'ёзна?..
Догсбара маўчыць.
О'К э й с i
Вось што, Уi,
З маўчання Догсбара зрабiлi мы
Выснову: вы -- той самы чалавек,
Якi увенчаны яго даверам.
Прашу вас, далажыце: дзе кантракты?
У i
Якiя там кантракты?
К л а р к (тым часам О'Кэйсi глядзiць на Гудвiла)
Параходства
Напэўна, падпiсала дагаворы
Наконт таго, каб будаваць прычалы,
З якiмi-небудзь фiрмамi.
У i
Пра тое
Не ведаю.
О'К э й с i
Не ведаеш?
К л а р к
Дык што,
Няма кантрактаў?
О'К э й с i (рэзка)
З Шытам гаварылi?
У i (адмоўна круцiць галавою)
Не думаў нават.
К л а р к
Як так?
У i (запальчыва)
Хлус, хто скажа,
Што я з iм гаварыў.
О'К э й с i
А я ж бо думаў, Уi, па заданнi
Догсбара даследавалi справу.
У i
Ну так.
О'К э й с i
I цi была з таго карысць?
У i
Вядома. Праўду ўстанавiць нялёгка.
Яна нярадасная. Догсбара
Прасiў дазнацца, дзе, ў каго цяпер
Ўсе грошы, што плацельшчыкi падаткаў
Даверылi мунiцыпалiтэту
I параходству нейкаму былi пасля
Пазычаны. Дазнаўся я, што iх
Раскралi ўсе дашчэнту. Першы пункт.
Цяпер другi: хто iх украў? I гэта
Таксама мне ўдалося выведаць,
I вiнаваты тут, на жаль...
О'К э й с i
Ну... хто?
У i
Сам Шыт.
О'К э й с i
Ах, Шыт! Той самы Шыт, з якiм
Вы нават не пагаварылi?
У i
Ён.
Чаго ўтаропiлiся? Злодзей -- Шыт.
К л а р к
Шыт мёртвы. Цi ж бо ты не чуў пра гэта?
У i
Што, ён памёр? Я ноч прабыў у Цыцэра,
А чую першы раз. Са мной быў Рома.
Паўза.
Р о м а
Ну, смеху варта! Хто паверыць, што якраз
Цяпер, як рыхтык -- выпадкова, не
Прычына смерцi -- Шытава злачынства.
Жахлiва!
О'К э й с i
Гэта не самазабойства.
У i
А што ж яно? Дарэчы, я i Рома --
Былi якраз у Цыцэра, не зналi.
Але -- што добра ведаем мы ўсе --
Дык гэта тое, што сумленны Шыт,
Наш паважаны камерсант быў гангстэр!
О'К э й с i
Ну ясна. Сёння вам на Шыта можна
Кляпаць усё, што на язык налезе.
Але, давай мы з Догсбара цяпер...
Д о г с б а р а
Са мной?
Б а т ч э р (рэзка)
Пры чым тут ён?
О'К э й с i
А вось пры чым!
Наколькi зразумеў я вас, Уi,--
А зразумеў я вас выдатна, --
Пазыку атрымала параходства
I трацiла яе неадпаведна.
Адно пытанне: як цяпер назваць
Нам мэты тратаў? Вы сказалi --"Шыт".
Навошта ж нам iмя? Нам трэба знаць,
Каму належыць параходства,
А не яго iмя. Хай нават Шыту.
Шыт мог бы патлумачыць, толькi ж ён
Знямеў пасля таго, як Уi ноч
Прабыў у Цыцэра. А параходствам,
Магчыма, ўжо валодаў нехта iншы --
Якраз у днi растраты. Догсбара,
Што скажаш?
Д о г с б а р а
Што скажу?
О'К э й с i
Што скажаш ты!
Якраз ты мог быць у канторы Шыта,
Калi кантракт... не заключалi, скажам?
Г у д в i л
О'Кэйсi!
Г э ф л з (О'Кэйсi)
Што! З Догсбара... Ты з глузду з'ехаў?
Д о г с б а р а
Я... я...
О'К э й с i
Раней, у гарадской управе,
Калi тлумачыў нам ты цяжкасцi
У гандлi зелянiнай, ты зыходзiў
З уласных досведаў Догсбора?
Б а т ч э р
Годзе!
Ты ж бачыш, чалавеку дрэнна!
К а р у з э р
Старац
Шаноўны.
Ф л э й к
Сiвiзна ягоная
Павагi вартая высокай!
Р о м а
Дзе
Ў вас доказы?
О'К э й с i
Я вам iх пакажу.
У i
Сябры, цiшэй! Трымайцеся парадку!
Г э ф л з (гучна)
Догсбара, дружа, раскажы iм...
А х о ў н i к (раптам крычыць)
Шэф
Загадвае маўчаць! Маўчаць!
Адразу робiцца цiха.
У i
Хачу
Сказаць, што ў гэты час мяне хвалюе.
Калi я бачу страшную карцiну,
Як чалавек сiвы, пачцiвы раптам
Абражаны, а вы, сябры, анi,
Каб заступiцца, дык скажу адно:
Спадару Догсбара, я веру вам.
Якi ж ён вам злачынец, паглядзiце!?
Хiба ж падобны ён на аферыста,
Цi белае адразу стала чорным,
Не, далiбог вы лiшне перабралi!
К л а р к
Такога патрыярха вiнавацiць,
Што быццам ён падкуплены!
О'Кэйсi
Што сам
Падманшчык ён i ашуканец? Не.
Бажуся я, што гэта параходства,
Вакол якога столькi розных чутак,
Калi было пад Шытам, сама ў час
Пазыкi Догсбара той належала!
М а л ь б э р ы
Хлусня!
Г э ф л з
Даю вам голаў на адрэз,
Хоць на калодку -- я за Догсбара!
I горад за яго гарой!
Р э п а р ц ё р (якi толькi што ўвайшоў.)
Цяпер
Пад следствам Догсбара.
Д р у г i р э п а р ц ё р
Тады
Чаму не Аўраам Лiнкольн?
М а л ь б э р ы i Ф л э й к
Вам што?
Патрэбны сведкi? Ну, дзе сведка наш?
Смiт, запрасi яго. Няхай заходзiць.
Адзiн з яго людзей падышоў да дзвярэй i даў знак рукою. Усе глядзяць на дзверы. Кароткая паўза, потым стрэлы, шум.
Поўнае хваляванне. Рэпарцёры выбягаюць з залы.
Р э п а р ц ё р ы
Дзе гэта? Каля дома? -- Што такое?--
Там кулямёт? -- Як зваць яго, О'Кэйсi?--
Хэло Артура!
О'К э й с i (падыходзячы да дзвярэй)
Боўл!
(Крычыць.)
Сюды нясiце!
П р а ў л е н ц ы т р э с т а
Хто там такi?..-- Каго застрэлiлi?..
На лесвiцы...-- Халера!.. Чорт яго...
Б а т ч э р (Уi)
Забойства? Уi, мы незнаёмыя,-- калi
Там здарылася што...
У i
Ну што?
О'К э й с i
Сюды нясiце!
П а л i ц э й с к i я ўносяць мёртвае цела.
Ён сведка мой, панове. Ды баюся,
Для допытаў Боўл болей непрыдатны.
(Iмклiва выходзiць.)
Палiцэйскiя кладуць цела Боўла у куток залы.
Д о г с б а р а (Гэфлзу)
Ах, выведзi...
Гэфлз, не адказваючы, выходзiць.
Уi (падыходзiць да Догсбара, працягвае яму руку)
Сардэчна вас вiншую
З пачаткам добрым пераможнай бiтвы.
А яснасцi даб'юся. Так цi гэтак.
З'яўляецца надпiс.