be

Гістарычны альбом выпуск 4

Краявід Вялікага Княства

Сёння мы прапануем чытачу не зусім звычайны нумар. Вядома, што агульная канцэпцыя нашага выдання скіраваная на вялікую колькасць ілюстратыўнага матэрыялу, але разам з тым мы не пакідаем па-за ўвагай і тэкставую інфармацыю. Так было раней, так будзе і надалей. Але бываюць выключэнні. Напрыклад, захавалася некалькі старасвецкіх альбомаў, якія складаюцца амаль цалкам з разнастайных выяваў. Такія выданні нярэдка маюць выключнае значэнне для айчыннай гісторыі і культуры і мы абавязкова прыкладзем усе намаганні, каб вярнуць іх з небыцця. Але гэта трохі пазней, а сёння вы трымаеце ў руках ня менш цікавы праект. Наш чарговы выпуск прысвечаны гарадам, альбо, як казаў Францішак Багушэвіч - местам. Местам Вялікага княства Літоўскага. Аднак гэта не ўласна гісторыя, гэта хутчэй позірк у мінулае. Увесь нумар “Гістарычнага Альбому” складаецца выключна з даўніх відарысаў ды планаў местаў нашай старажытнай дзяржавы.

Каталёг: Каталёг EEDC
Пэрыёдыка: Гістарычны альбом
Выдаўцы і выдавецтвы: Камет
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Вайцэховіч З.
  • Выдавец: Камет
  • Памеры: 92 с.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3330
  • Дадатковая даведка: Рэдакцыя вмказвае шчырую падзяку ўсім гым, хто спрычыніўся да з’яўлення гэтага выпуску. Асабліва адзначым дапамогу Алеся Белага, Уладзіслава Вяроўкіна-Шэлюты, Андруся Ляневіча і Генадзя Сагановіча.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org