![]() |
![]() |
Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасц... Болей »
У манаграфіі выкладзены вынікі новых даследаванняў помнікаў каменнага веку паўночна-заходняй Беларусі. На аснове рэчавага матэрыялу ўпершыню праведзена рэканструкцыя гістарычнага працэсу ка гэтай тэрыторыі ў эпоху неаліту, паказаны шляхі і вызначаны час распаўсюджання тут земляробства і жывёлагадоўлі. Частка работы прысвечана крэмнездабыўным шахтам. Болей »
Повести, включенные в эту книгу, созданы писателем, который прошел трудными дорогами Великой Отечественной войны. Военврач по профессии, он служил в авиации и свои произведения, появившиеся в послевоенное время, посвятил своим боевым друзьям — летчикам. Повести «Небо на замке» и «Над нами миллион высоты» — о летчиках-истребителях мирного времени. Из жизни колхозной деревни начала 60-х годов взят сюжет повести «Васили». Болей »
«Невадам з Нёмана» — першы паэтычны зборнік таленавітай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, які выйшаў у Савецкім Саюзе. Зразумела, што частка вершаў, напісаных да пары выхаду ў друк гэтага томіка, не магла трапіць у зборнік. Моцна адцэнзураваны змест. У зборнік увайшлі выключна “бяскрыўдныя” вершы, лірыка, праз якую можна было толькі аднабакова пазнаць творчасць Ларысы Геніюш, але талент, неаспорна, праўляўся напоўніцу. Шмат вершаў прыс... Болей »
Новы зборнік лаўрэата Дзяржўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i свелага ... Болей »
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі творы ярка выражанага грамадскага гучання, напісаныя ім пераважна за. апошнія два гады, а таксама некалькі даўніх вершаў, якія захоўваліся ў архіве аўтара і ў перыядычным друку не публікаваліся. Болей »
Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай Малпачкай Чытай, якая нечакана трапляе ў Белавежскую пушчу. А вось дзяўчынцы Луізе давялося некалькі тыдняў правесці ў палацы стра... Болей »
Раман «бацькі» беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстаньня 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменьніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пака... Болей »
Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць чалавека перад грамадствам і будучыняй, у якой не павінна быць месца мяшчанству, кар’ерызму, чэрствасці. Пісьменнік сцвярджае права чал... Болей »
Новы раман А. Асіпенкі — дынамічны, шматпланавы твор. Падзеі, апісаныя ў ім, адбываюцца на пачатку шасцідзесятых гадоў, калі ў аграрнай палітыцы намячаўся круты паварот да рашучага ўздыму сельскай гаспадаркі. Але аўтар не абмяжоўвае сябе паказам праблем сяла; у рамане намалявана шырокая панарама жыцця самых розных колаў тагачаснага грамадства. Першая кніга рамана ўжо друкавалася ў 1974 годзе. Другой кнігай аўтар завяршае шматгадовую пра... Болей »