Агрэніч: «На Беларусі Бог жыве» — добрая ідэя, якая дае сілы ісці наперад
2021-05-07 12:00
Так атрымалася, што беларуская нацыя прыйшла да сітуацыі, калі беларусамі не столькі нараджаюцца, колькі становяцца. Не па пашпарце беларусамі, а сапраўднымі.
Тымі, для каго Беларусь не проста месца прапіскі ці жыхарства ў цяперашні момант, а — Айчына. Са сваёй мовай, культурай, традыцыямі, гісторыяй і сваімі нацыянальнымі сімваламі. І прыняццем таго факта, што “на Беларусі Бог жыве”, перакананая Аліна Агрэніч.
Пра тое, як нацыі, якая жыве на скрыжаванні некалькіх культур, захаваць сваю адметнасць і чаму сёння нам так важна верыць у любоў і праўду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Агрэніч.
Набыць кнігу
"Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна
тут.