134 дні да адкрыцця Музея Памяці Сібіры
2021-05-07 18:22
У Музеі Памяці Сібіры прадставілі мультымедыйныя цікавосткі, даступныя для наведвальнікаў з дня адкрыцця музея – 17 верасня 2021 года.
Прамежкавы вынік трохгадовай падрыхтоўкі падвёў дырэктар музея Войцех Слешынскі:
– Праект пад назвай “Рэалізацыя пастаяннай экспазіцыі і набыццё абсталявання для Музея Памяці Сібіры”, атрымаў ад ЕЗ субсідыю ў памеры 6,8 млн. злотых. Астатняя сума пакрыта з бюджэту горада Беласток. Агульны кошт праекту складае амаль 13 мільёнаў злотых.
Бясплатны праграмны дадатак для праходжання экспазіцыі
Музея Памяці Сібіры даступны на
старонцы музея.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя