Багдан Пашкоўскі: У міжнародных адносінах не мусіць выкарыстоўвацца сіла
2021-05-08 17:01
У Беластоку адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка польскім жаўнерам на Вайсковых могілках з нагоды 76-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны.
Вырашальную ролю захавання мірнага жыцця ў свеце падкрэсліў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:
- У міжнародных адносінах не мусіць выкарыстоўвацца сіла і спробы дамінавання адных народаў над другімі, якія ў выніку прыводзяць да збройных канфліктаў, да войнаў. Важна, каб людзі мелі перакананне, што мусяць развіваць стасункі паміж сабой, і тады будзе мір паміж людзьмі. Бо павінен быць мір паміж народамі.
Багдан Пашокоўскі адзначыў, што ў Польшчы належным чынам ахоўваюцца пахаванні салдат ІІ Сусветнай вайны, у тым ліку, могілкі, што адносяцца да “савецкай спадчыны” .
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя