Ян Роман распавядае пра працу журналіста з-за мяжы
2021-07-24 12:26
Калі ў сакавіку сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам і пачалі інкрымінаваць фінансаванне паслявыбарчых пратэстаў, Ян Роман зразумеў, што час ратаваць жыццё і здароўя, час з'язджаць з Беларусі.
Ян Роман – гарадзенскі журналіст-фрылансэр, які быў прымушаны выехаць з Беларусі па прычыне сваёй прафесійнай дзейнасці.
КДБ, пракуратура а таксама міліцыя цікавіліся ім здаўна. На жаль такое становішча склалася ў кожнага журналіста незалежных СМІ ў Беларусі. Працуючы на Радыё Рацыя Ян Роман атрымліваў папярэджанні за працу без акрэдытацыі.
«Яны гаварылі таксама, што калі я не спыню сваёй журналісцкай дзейнасці, буду адказваць паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу». Аднак спадар Ян надалей працаваў журналістам. Калі ў сакавіку сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам і пачалі інкрымінаваць фінансаванне паслявыбарчых пратэстаў, Ян Роман зразумеў, што час ратаваць жыццё і здароўя, час з'язджаць з Беларусі.
Наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк запісаў размову з журналсітам-уцекачом з Гродна Янам Романам.
Слухайце аўдыё!
эж