Праваабаронца: Адбываецца «зачыстка» трэцяга сектара і медыйнай прасторы
2021-07-25 14:42
Кожны дзень прыходзіць інфармацыя пра ператрусы, арышты і затрыманні, а таксама выезды дзеячаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў за мяжу.
На гэты момант у Беларусі амаль 600 чалавек прызнаныя міжнароднай супольнасцю палітычнымі вязнямі. Можна меркаваць, што цягам бліжэйшага часу іх колькасць будзе толькі расці.
Зачыстка, якую цяперака праводзіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, беспрэцэдэнтная. Кожны дзень прыходзіць інфармацыя пра ператрусы, арышты і затрыманні, а таксама выезды дзеячаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў за мяжу.
У размове з нашым карэспандэнтам Яраславам Іванюком гарадзенскі праваабаронца і публіцыст Уладзімір Хільмановіч выказаў меркаванне, што ўжо сам тэрмін «зачыстка» сведчыць пра вельмі многае.
Слухайце аўдыё!
эж