Клюеў: любоў да зямлі, дзе ты нарадзіўся, яе культуры і гісторыі — мая ідэя
2021-10-14 15:09
14 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, кампазітар, спявак Пётр Клюеў.
Адчуваць сябе часткай гісторыі і культуры той зямлі, на якой жывеш, — гэта элементарная добрая энергетыка, якой нам усім сёння не стае. А такая энергетыка любові да сваёй зямлі стварае добрую грамадскую атмасферу, перакананы Пётр Клюеў.
Пра тое, дзе ў сённяшнія цёмныя часы адшукаць сілы на пазітыўныя пачуцці, чаму так важна адчуць еднасць з зямлёй, на якой жывеш, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Клюевым.