Як паэтка з Іспаніі вяртае беларусаў у беларускасць
2021-10-14 15:17
Навіны пра тое, як энтузіяст з той ці іншай далёкай краіны вывучыў беларускаю мову, загаварыў на ёй ці пачаў пісаць вершы па-беларуску, за апошнія гады перасталі выклікаць шок. Хаця па-ранейшаму прыемна ўражваюць. Ну а пра тое, што цікавасць ва ўсім свеце да беларускай культуры ва ўсіх яе праявах пасля падзей 2020 года павялічылася ў разы, мы гаворым з гонарам.Ці падштурхне ўсё гэта саміх беларусаў да вывучэння матчынай мовы? Што дае чалавеку веданне культуры і гісторыі сваёй Бацькаўшчыны? Што здольна павялічыць цікавасць замежных ВНУ да беларускай культурнай спадчыны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае паэтка, філалагіня, выкладчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Анхела Эспіноса Руіс.