Рэзідэнцыя Чэшскага літаратурнага цэнтра для беларускіх пісьменніц/каў
2022-06-24 15:19
Мараўская земская бібліятэка ў Брне – секцыя Чэшскі літаратурны цэнтр у супрацоўніцтве з Амбасадай незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры эксперыментальнага тэатра ў Брне абвяшчаюць конкурсны адбор на рэзідэнцыю ў Брне.
Для аднаго беларускага пісьменніка/цы абвяшчаецца творчая або навуковая рэзідэнцыя працягласцю 4 тыдні ў Брне з магчымасцю неабмежаванага доступу да фондаў Мараўскай земскай бібліятэкі.
Заяўкі могуць падаваць аўтары/кі, якія пішуць на беларускай ці рускай мове, па ўзросце ці грамадзянстве абмежаванняў няма.
Мэты рэзідэнцыі – даць яе ўдзельніку/цы час і прастору для творчасці, а чэшскай культурнай супольнасці ўмагчыміць знаёмства з сучаснай беларускай літаратурнай сцэнай.
Аўтар/ка павінен/на быць гатовы/ая ўдзельнічаць у мясцовым літаратурным жыцці (удзельнічаць у мерапрыемствах, зладжаных ці падтрыманых арганізатарам рэзідэнцыі).
Умовы:
прынамсі адна выдадзеная кніга паэзіі, прозы або пастаўленая п’еса
Тэрміны для прыёму заявак:
10. 07. 2022 (вынікі будуць абвешчаны 20. 07. 2022)
Тэрмін рэзідэнцыі: верасень 2022 г.
Месца: Брно
Рэзідэнту/цы аплачваецца:
стыпендыя ў памеры 1000 еўра (або 26000 чэшскіх крон, калі заяўнік не валодае еўравым рахункам або хоча атрымаць стыпендыю гатоўкай па прыездзе ў Чэшскую Рэспубліку)
пражыванне ў рэзідэнцыйнай кватэры
выдаткі на прыезд на рэзідэнцыю і вяртанне назад
Увага: У сувязі з абмежаваннямі ў выдачы Чэшскай рэспублікай візаў беларускім грамадзянам ЧЛЦ не можа забяспечыць візай, таму заяўнікі мусяць мець дзейную адкрытую Шэнгенскую візу або дазвол на пражыванне ў адной з краінаў ЕС.
Дакументы для ўдзелу ў конкурсе (па-руску ці па-беларуску ў тэкставым фармаце або ў pdf):
запоўнены
фармуляр заяўкі
матывацыйны ліст (каля 300 слоў)
структураваная біяграфія
бібліяграфія
Іншыя ўмовы арганізатара рэзідэнцыі прыводзяцца ў фармуляры заяўкі і маюць для ўдзельніка конкурснага адбору абавязковы характар.
Пакеты дакументаў дасылайце ў электронным выглядзе на адрас
residencies@czechlit.cz, пазначыўшы прадмет:
“Літаратурная рэзідэнцыя – Беларусь: прозвішча”.