У Беластоку презентавалі кнігу «Пагранічча. Кароткі курс пабудовы граніц»
2022-11-25 14:39
У Беластоку ў клубе Zmiana Klimatu адбылася творчая сустрэча з аўатарм кнігі «Пагранічча. Кароткі курс пабудовы граніц» Матэўшам Стырчула.
Магістр паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэту, сталы аўтар падляшскага штомесячніка «Czasopis» апавядае ў сваёй кніжцы пра падарожжа да межаў, якія падзялілі народы, населеныя пункты, а часам і цэлыя сем’і ў Афрыцы, на Святой зямлі, Балканах і Каўказе, ва Усходняй Еўропе і на польска-беларускім памежжы.
– Калі Польшча ўвайшла ў Еўразвяз, мы тады былі ўпэўнены, што гэта ўжо хвіліна, калі свет адчыняецца… У адзін момант гэты крызіс з мігрантамі на польска-беларускай мяжы паказаў, як граніца зноў можа быць важнай, якія могуць быць праблемы. І яшчэ мацней паказала гэта вайна – расейская атака на Украіну. На жаль, тэмы ў гэтай кнізе, гэтыя межы, яны былі і будуць існаваць. Я кажу, на жаль.
Матэўш Стырчула – адмысловец у славянскіх мовах, ведае сербскую, харвацкую, украінскую, рускую і беларускую мовы, а таксама вывучае падляшскія гаворкі. Падчас мінулагодняга перапісу насельніцтва ў Польшчы, хоць сам варшавяк і паляк па паходжанню, запісаўся – беларусам.
Цалкам матэрыял.
Беларускае Радыё Рацыя