У Гайнаўцы адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
2022-11-28 11:50
Беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў угодкі Слуцкага збройнага чыну адзначыў разам з вучнямі беларускага ліцэя ў Гайнаўцы.Слуцкі збройны чын гэта спроба збройнага змагання беларусаў супраць бальшавікоў у лістападзе і снежні 1920 году. Случакі падчас паўстання, якое некаторыя даследчыкі называюць нават беларуска-савецкай вайной, змагаліся за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень 27 лістапада, калі адбылася найбольшая сутычка з савецкімі войскамі, беларусы ў вольным свеце адзначаюць як Дзень Герояў.
Беларускі пісьменнік і гісторык
Уладзімір Арлоў, які ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначыў разам з вучнямі беларускага ліцэю ў Гайнаўцы, лічыць, што гэта падзея надзвычай важная ў гісторыі Беларусі.
Слухайце сюжэт
Яраслава Іванюка