Праваабаронцу Насту Лойка не выпусцілі пасля другіх
2022-11-28 13:48
Пасля другога адміністрацыйнага арышту на волю не выйшла праваабаронца Наста Лойка, паведамляюць яе паплечнікі з арганізацыі Human Constanta.
Яе адправілі на "перазатрыманне" ў Першамайскае РУУС. Сябры змаглі перадаць ёй рэчы, лекі ды сродкі гігіены.
Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка. Ёй двойчы прысуджалі па 15 сутак арышту за "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП).
На мінулым судзе дзяўчына распавядала, што яе катавалі: супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП пакінуў яе ва ўнутраным дворыку без вопраткі на восем гадзін.