Новы выпуск «Літаратурнай Беларусі» ўжо на Камунікаце!
2022-11-30 14:04
У новым нумары штомесячніка «Літаратурная Беларусь» згадваем нядаўна спачылага Алеся Аляксандравіча Жука, прапаноўваем новыя творы і пераклады, аглядаем сусветныя літаратурныя навіны.
У выпускуЗАПІСЫ: «Надыхацца жытам» – дзённікавыя згадкі Алеся ЖУКА
ПРОЗА: аповед «Пустка» Міхася ЗІЗЮКА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Дануты БІЧЭЛЬ «Жнейка жыта»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданні Міхася КОНАНА «Ноч у Піліпаўку» і «Ахвяра»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Рэп кастрычніка» Алеся ЗАМКОЎСКАГА
ДЗЕЦЯМ: цыкл мініяцюр Аксаны КРАЦЮК «Шчодрая кішэня» ў перакладзе з украінскай Альжбэты МАЛІШЭЎСКАЙ-СПРЫНЧАН
ПОВЯЗЬ: слова пра «рыцара гістарычнай літаратуры» Уладзіміра СЛУЧАНСКАГА і фрагмент яго рамана «Драбы»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Знайсці мінулыя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі
KAMUNIKAT.
Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў
Facebook.
А таксама запрашаем падпiсвацца на наш
Telegram.
У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!
Каманда
"Літаратурнай Беларусі"