XI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе 22-24 верасня ў Гданьску. Мерапрыемства само па сабе цікавае і з насычанай праграмай. Але хацелася б звярнуць асаблівую ўвагу на адну дыскусію, што ладзіцца ў межах Кангрэса: “Нацыянальнае адраджэнне ці палітычнае вызваленне: якая наша канчатковая мэта?” Арганізатарамі гэтай асобна ўзятай дыскусіі выступае каманды прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліны Коўшык.
Што найперш трэба беларусам сёння — адраджэнне, абуджэнне ці будаўніцтва нацыі, або галоўнае — гэта палітычныя змены, транзіт улады і эканамічныя рэформы? Ці магчыма гаварыць пра будаўніцтва нацыі, знаходзячыся за мяжой?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і філосаф, кандыдат навук, менеджар у сферы адукацыі і культуры Павел Баркоўскі.
Крыніца: Еўрарадыё