Выстава беларускай мастачкі Марыі Алены Банэт у Кракаве
2023-06-06 11:30
«Культура ў эміграцыі»: фестываль у Кракаве завяршыўся, але ў мясцовай Віле Дэцыюша працягваецца выстава ўдзельніцы фэсту, беларускай мастачкі Марыі Алены Банэт.
– Я ў тым бачу свабоду – у магчымасці ствараць з нічога. У гэтым я бачу годнасць быць чалавекам. Таму што калі мы адчуваем гэтую годнасць, мы ўжо не можам жыць інакш, мы ўжо ведаем, што рабіць, што гэта задача асабістай рэалізацыі ў чалавечнасці, асабістай перамены, трансфармацыі, мы ўжо не зможам здрадзіць гэтай задачы.
Наведаць выставу «Заручыны з морам» магчыма да 25 чэрвеня ў Віле Дэцыюша ў Кракаве. У жніўні Марыя Алена Банэт стане рэзыдэнткай вілы.
Цалкам матэрыял.
Беларускае Радыё Рацыя