be

Навіны

Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве

2025-01-16 18:44

Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве Аляксей Дзікавіцкі напісаў кнігу вершаў “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0”, прэзентацыя якой пройдзе 18 студзеня ў Варшаве.Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара на палескай мове, раней выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы “Оньдэ” і “Світумузыка”. Кнігу “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0” вылучае тое, што арыгіналы ў... Болей »

Кніга літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайце — па-беларуску

2025-01-16 16:27

Кніга літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайце — па-беларуску У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку кніга выбранай паэзіі “Чароўны час” Гедрэ Казлаўскайце (Giedre Kazlauskaite). Вершы з літоўскай мовы пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.Асобнай кнігай паэзія Гедрэ Казлаўскайце, адной з самых яркіх і ўплывовых фігураў літоўскай паэзіі на сённяшні дзень, па-беларуску... Болей »

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?

2025-01-16 13:14

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча? Барыс Пятровіч недаацэнены. Хто адкрые яго новую кнігу, не пашкадуе, піша Зося Лугавая ў «Нашай Ніве».Барыс Пятровіч называе сваю кароткую прозу фрэскамі. Яны пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца — так, як пішуцца фрэскі ў храмах: пакуль не высахла тынкоўка. «Ад жыцця прачнуцца» — гэта тэксты... Болей »

«Каб дуды гучалі». З’явіўся Youtube-канал пра беларускую дуду

2025-01-15 20:36

«Каб дуды гучалі». З’явіўся Youtube-канал пра беларускую дуду На Youtube з’явіўся канал Dudy By для тых, хто хоча навучыцца граць на беларускай дудзе ці ўдасканаліць сваё майстэрства. Канал запусціла аднайменная школа грання на дудзе ў Варшаве. Адзін з выкладчыкаў, Пятро Марчанка, распавёў нам пра праект.Канал на Youtube Dudy By змяшчае навучальныя відэа для тых... Болей »

Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” будуць на кніжным кірмашы ў Вільні

2025-01-15 20:14

Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” будуць на кніжным кірмашы ў Вільні Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала свой удзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка. Таксама ў межах кірмаша пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.У дыскусіі з тэмай “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?” крамя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org