- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »
Кніга «Абрэзкі з мінулых гадоў» (37-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына») — гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў... Болей »
Гэтая кніга — успаміны колішняга вязьня расейска-савецкіх канцлягераў Юрася Дубовіка. Сьведка мінулай эпохі, аўтар шчыра апавядае прa ўсё, што перажыў, што ведаў, чуў i бачыў. Нягледзячы на цяжкія выпрабаваньні, Юрась Дубовік захаваў сваю годнасьць, пранёс у сэрцы любоў да свае Бацькаўшчыны. Для шырокага... Болей »
Зборнік матэрыялаў канфэрэнцыі, прысьвечанай навукова-культурным асяродкам беларускай дыяспары і яе асобным дзеячам, аналізуе ролю беларускай дыяспары ў захаванні і развіцці беларускай культуры. У зборнік уключаны матэрыялы, якія падрабязна разглядаюць і распавядаюць пра працу беларускіх навуковых і... Болей »
«Żyćcio Śviatoha Vacłava» — na pamiatku tysiačaletniaha jubileju Jahonaje mučannickaje śmierci napisaŭ Dr. Fr. Dvorník, prafesar Karolavaha Universytetu ŭ Prazie MCMXXIX. Hety żyćciapis Śviatoha Vacłava byŭ vydany koštam Jubilejnaha Kamitetu i vydrukavany ŭ dziarżaŭnaj drukarni ŭ Prazie starańniem Karola... Болей »
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава — унікальны дакумент, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды бежанства ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску... Болей »
Аўтар цікава апавядае пра бітвы сторадаўніх часоў (ад адзінаццатага да сямнаццзтага стагоддзя), у якіх нашыя прадзеды выявілі асаблівую мужнасць і рыцарскае майстэрства. Кніга багата ілюстраваная — картамі, дзе паказаныя перамяшчэнні войскаў, схемамі і выявамі бітваў, партрэтамі герояў, малюнкамі тагачаснай... Болей »
Крытыка-біяграфічны нарыс «Вандроўнік» прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Някляева. Кніга раскрывае малавядомыя старонкі яго літаратурнай дзейнасці, паказвае, як творчасць Някляева ўспрымалася крытыкай у савецкія і постсавецкія часы.... Болей »
Са старонакДаведніку «Дэмакратычная апазыцыя Бсларусі: 1956-1991» паўстае гісторыя незалежнага беларускага грамадзтва ў ягоных спробах супрацьстаяць татальнасьці. Гэта мірная барацьба за правы асобы, за свабоду творчасьці, за шанец для сваёй краіны. Людзі, якія бралі ўдзел у тагачасных дэмакратычных... Болей »
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці... Болей »