Зуёнак Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Зуёнак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларусь знутры і звонку

Беларусь знутры і звонку

Belarus Inside-Out

Месца выхаду: Berlin

Дата выхаду: 2010

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: www.plotki.net

Сумесны праект беларускіх і эўрапейскіх журналістаў, які прадстаўляе Беларусь, краіну, якая знаходзіцца ў “іншай” Еўропе. Цягам візыту журналістаў з краінаў Эўрапейскага Зьвязу у 2009 годзе паўсталі тэксты і фатаздымкі, якія пакладзеныя ў аснову выданьня “ Беларусь знутры і звонку”. Якой бачаць Беларусь журналісты з Эўропы, што Беларусь мае агульнага і што адрозьнівае нас ад краінаў ЭЗ? На гэтыя пытаньні можна знайсьці адказ на старонках добра ілюстраванага ангельскамоўнага выданьня. З прычны фінансавых цяжкасьцяў абмежаваўся менавіта ангельскай мовай, хаця ў і нтэрнэце таксама функцыянуе і беларускамоўны варыянт выданьня. Для беларусаў выданьне карыснае тым, што можам зірнуць на Беларусь вачыма замежнікаў. Часамі само функцыянаваньне нас у соцыякультуранай прасторы Беларусі, прызвычаенне да беларускай штодзённасьці пераўтварае Беларусь у нешта звычайнае, хаця побач нас несумнеўна шмат незвычайнага. Што незвычайнага ў Беларусі ытайце ў выданьні “Беларусь знутры і звонку”. (З.К.)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Беларусь знутры і звонку

Беларусь знутры і звонку

Мы запрашаем вас прайсьці па нашых сьлядах праз гарады, вёскі і балоты Беларусі: даведацца аб тым, што адбываецца па той бок усходняй мяжы Эўрапейскага Зьвязу (калі вы жывеце ўнутры гэтай узважна новай палітычнай прасторы, якая мае схільнасьць разглядаць сябе як «Эўропу» як такую), альбо на хвілю зьмяніць пункт гледжаньня і паглядзець на вашу родную краіну чужымі і знаёмымі вачыма нашых аўтараў (калі вы грамадзянін Беларусі), ці паглядз... Болей »