- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У прапануемай кнізе апісаны пахаванні, якія адносяцца да XIX і першай трэці XX ст. Аўтар лічыць, што ўсе пахаванні маюць каштоўнасць калі не сёння, то будуць мець у будучыні. Картатэка персаналіяў, на аснове якой складзеная гэтая своеасаблівая энцыклапедыя, налічвае 1995 адзінак. Яна стварылася ў выніку працы аўтара на Кальварыі і ў Дзяржаўным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь. На працягу трох гадоў вялася праца непасрэдна на могілках. Апісваўся кожны помнік, на картку-пашпарт заносілася ўсё, што напісана на помніку. Кожная картка-пашппарт атрымлівала свой парадкавы нумар, які адпавядаў нумару пахавання на карце-схеме, што дадаецца да кнігі. Такіх картак менш, чым пахаванняў, бо помнік мог быць пастаўлены некалькім асобам. Усяго ў картатэцы зафіксавана 1417 такіх пахаванняў.