- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віцебскі актывіст КХП—БНФ Сяргей Каваленка можа памерці ў любую хвіліну. Пратэстуючы супраць, як ён упэўнены, пераследу, супраць прыгавору ў 2 гады і 1 месяц зняволення, патрабуючы незалежнага медыцынскага абследавання, ён гатовы галадаць, ахвяруючы жыццём... Нагадаем, Сяргей Каваленка — той самы чалавек, які нажыў праблемы з законам за тое, што вывесіў на навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг, — галадае не першы месяц. Трапіўшы за краты ў снежні мінулага года, ён адразу абвясціў галадоўку. Праз 30 дзён знаходжання ў Віцебскім СІЗА Сяргея пагрозамі змяшчэння ў псіхіятрычную клініку ўгаварылі галадоўку спыніць. Але за тыдзень да судовага пасяджэння, а дакладней, 8 лютага бягучага года, Каваленка зноў пачаў галадаць... Падчас суда на яго без болю было немагчыма глядзець.