- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы пасылаем сюды дзяцей, бо верым што гэта найлепшае месца для будавання рэлігійнай і нацыянальнай тоеснасці, — кажа Аляксей Кардзюкевіч, старшыня бацькоўскага камітэта Непублічнай школы імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. — Я думаю, што тут прадаўжэнне таго, што ў нашай хаце: адзін дух і адно асяроддзе. Нам залежыць, каб дачка глыбока ўрасла каранямі ў сваю культуру, веру. Важна, што ходзіць на ўрокі беларускай мовы і што гэта для яе нармальна, — адзначае архітэктар Тацяна Місіюк. Мая субяседніца задаволеная ўзроўнем навучання і працы настаўнікаў: — І важна, што мы, бацькі, маем уплыў на жыццё школы, — дадае.