- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народны мастак Беларусі, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, галоўны сцэнограф Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Барыс Герлаван трапіў на першыя падмосткі краіны на зломе сцэнічных эпох — на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. У той час Купалаўскі тэатр адкрываў для сябе новыя творчыя далягляды, уваходзіў у іншую тэатральную рэчаіснасць. Разам з дэмакратычнымі пераўтварэннямі ў грамадстве адбывалася эстэтычнае пераасэнсаванне існуючай тэатральнай мадэлі. Пошукі сучасных сцэнічных сродкаў спараджалі моцныя творчыя імпульсы, надавалі пастаноўкам новую якасць. (фрагмент)