- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародны выставачны праект «Час і творчасць Льва Бакста», у якім прымаюць удзел шэсць музеяў з пяці краін і іншыя культурныя інстытуцыі, безумоўна, адна са знакавых падзей 2016 года — «Года культуры». Ураджэнец Гродна — Леў Самойлавіч Бакст — увайшоў у гісторыю як выдатны тэатральны мастак ХХ стагоддзя, вядомы і ў Пецярбургу, і ў Парыжы, і ў Нью-Ёрку. У Беларусі ў 2011 годзе на сцэне Вялікага тэатра Оперы і балета народным артыстам Расіі рэжысёрам Андрысам Ліепам былі рэканструяваны тры аднаактовыя балеты з дэкарацыямі Бакста. Яго карціны і тэатральныя праекты — гэта каштоўны ўклад у сусветную мастацкую спадчыну.