- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле заканадаўства, чарговыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў жніўні-верасні 2020 года. Тым не менш падрыхтоўку назіральнікаў у кампаніі не лічаць справай заўчаснай, прагназуючы, што адны выбары пройдуць ужо ў гэтым годзе, прычым гэта, хутчэй за ўсё, будуць выбары кіраўніка дзяржавы. Адметнай рысай сваёй дзейнасці падчас выбараў у кампаніі лічаць скіраванасць на «актыўнае назіранне», якое ўключае мабілізацыю валанцёраў не толькі для фіксацыі, але і для супрацьдзеяння парушэнням. Сваёй мэтай «Права выбару» ставіць інфармаванне грамадзян і міжнароднай супольнасці аб тым, як у сапраўднасці праходзяць выбары ў Беларусі, а таксама адстойванне вяршэнства права ў краіне. Аб тым, што дзейнасць назіральнікаў можа рэальна паўплываць на вынікі выбараў, пакуль у кампаніі не вераць.