- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паважаны чытач! Прапануем табе сціплыя вершы чэрыкаўскіх Паэтаў. Паэтаў з вялікай літары. Так так, менавіта з вялікай, бо рэчаіснасць, на жаль, не пакідае вялікіх шанцаў для творчасці, яна скажае само разуменне творчасці. Нівелір бяздушасці, жорсткасці і прагматызму ўносіць свае невясёлыя карэктывы ў наша жыццё, ламае яго срадвечны сэнс. Сапраўдная Думка нібы завісла на самых задворках каралеўства крывых люстраў, нібы згубілася сярод крывізны душаў. (Прадмова, фрагмент)