Зуёнак Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Зуёнак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Крывінка, 2 (246) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (246) 2020

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2020-01

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2020 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэты пазнавальны чатырохпавярховік па вуліцы Чкалава стаіць першым ад пачатку вуліцы з боку вуліцы Чарняхоўскага. Вось толькі нумар на ім абарваны. Ды гэта не галоўнае. Нядаўна, напрыканцы мінулага года, усе пад’езды гэтага дома абзавяліся новымі ганкамі. Старыя ганкі былі з выбоінамі, адстаялі каля трыццаці гадоў з моманту пабудовы дома ў пачатку дзевяностых. І вось мінула два месяцы з таго часу, як гэты дом набыў новыя ганкі і нават адмостку вакол дома. З яе яшчэ і апалубку не зьнялі. Мяне адразу насьцярожыў колер той новай цэментавай заліўкі, нейкі дужа ўжо сьветлы. У студзені гэтага года кінулася ў вочы, што новыя ганкі пачалі руйнавацца, іхнія краі ўжо абламаныя... У адным пад’ездзе менш, у другім — больш. І прычына гэтага мне, дылетанту ў будаўнічых справах, цалкам зразумелая — новыя ганкі ў гэтым доме былі пабудаваны амаль цалкам з пясчанай сумесі, без цэменту. Узгадалася казка пра зайчыка і лісічку: зайчык пабудаваў сабе хатку лубяную, а лісічка — ледзяную. Вось прыкладна такія ледзяныя ганкі нам пабудавалі напрыканцы 2019 года на нашым аб’екце. Прайшоў дожджык, другі — і тонкія краі без належнага цэменту абламіліся. Пытаньне ўзьнікае наступнае: а ці бачыць вынікі сваёй працы той, хто яе тут выконваў? І якія дзеянні плануе далей?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Крывінка, 8 (252) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (252) 2020

6-га траўня ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Узрэчча мусіла было адбыцца масавае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі. І яно мусіла адбыцца «дабраахвотнапрынудзіцельна». быў прыезд у раён беларускага тэлебачання. Работнікі аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама мусілі забяспечыць ім фон і стварыць для беларусаў прыгожую перадсвяточную навіну. Работнікамі Бешанковіцкага аддзела культуры да Дня Перамогі запланавана ... Болей »


pdf
Крывінка, 7 (251) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (251) 2020

Што думаюць звычайныя жыхары гарадскога пасёлку, медыкі, а таксама чыноўнікі пра каронавірус? Чым жыве мястэчка, якое на другім месцы ў колькасці хворых на COVID-19 у краіне? Карэспандэнт Belsat.eu з’ездзіў у Бешанковічы. Гарадскі пасёлак Бешанковічы невялікі, і людзей удзень на дварэ няшмат. Зрэдку праязджаюць машыны, але найчасцей гэта патруль міліцыі ці хуткая дапамога. Бешанковічы добраўпарадкуюць перад бліжэйшымі святамі: прыбір... Болей »


pdf
Крывінка, 6 (250) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (250) 2020

У Бешанковіцкай раённай бальніцы на 10-га красавіка 2020 года па-ранейшаму востра не хапала сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў. І хаця за тыдзень да гэтага бальніца штосьці і атрымала, па выказваннях многіх медыкаў гэта ўсё — кропля ў моры. Востра не хапае аднаразовых касцюмаў. Яны патрэбныя для кожнага наведвання хворых, якія ляжаць у рэанімацыі. Бо пасля кожнага наведвання тых хворых, кожнай праведзенай там працэдуры адн... Болей »


pdf
Крывінка, 5 (249) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (249) 2020

Новай старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама стала Галіна Унуковіч. Як пішуць "Віцебскія весці", у Галіны Уладзіміраўны важкі досвед працы на кіруючай пасадзе. За гэты час зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным кіраўніком. Яе адрозніваюць вялікая працаздольнасць, высокая адказнасць за даручаную справу. Прынцыповасць Галіны Унуковіч ў вырашэнні праблем спалучаецца з уважлівым стаўленнем да людзей і іхніх патрэб. – Мая галоўн... Болей »


pdf
Крывінка, 4 (248) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (248) 2020

Чытаючы артыкулы, абавязкова звяртаеш увагу, кім яны зробленыя. Напрыклад, пад артыкулам «Топ дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года», які апублікавалі «Віцебскія весткі», стаіць: «Материал подготовлен главным управлением идеологической работы и по делам молодежи облисполкома.» Ёсць у гэтым артыкуле пра нашыя дасягненні ў сельскай гаспадарцы. Менавіта пра аршанскіх хлебаробаў, якія намалацілі больш 7 000 тон збожжа. Цытуем ... Болей »


pdf
Крывінка, 3 (247) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (247) 2020

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага раёна на сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і на журналістаў. Калі прыўладныя чыноўнікі пачынаюць казаць пра палітычныя задачы на гэты год, іх ахоплівае паніка. А як жа, сёлета – зноў прэзідэнцкія выбары. А тое сведчыць пра новыя звышнамаганьні, каб "адзіна правільны шлях" заблішчэў прывабнымі фарбамі. Цытую "Віцебскія весці... Болей »


pdf
Крывінка, 1 (245) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (245) 2020

Той, хто апошнім часам хоць калі-нікалі заходзіў на сайт бешанковіцкай раённай газеты «Зара» або разгортваў папяровае выданьне гэтай газеты, пацвердзіць мае словы: як сайт, так і газета, заснавальнікам якой з’яўляецца бешанковіцкі райвыканкам, сталі цалкам рускамоўнымі. Нагадаем, што ў былыя, не такія ўжо і далёкія часы, наша "Зара" была цалкам беларускамоўнай. І яна добра чыталася і мела падпісчыкаў у разы больш, чым мае сёньня. Сёньня... Болей »


pdf
Крывінка, 18 (244) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

18 (244) 2019

На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, якія былі прысвечаны абмеркаванню папярэдніх вынікаў 2019 года і планаў на 2020, было зроблена шмат цікавых заяваў. Вось некалькі самых яскравых. Напрыклад, пры аднолькавых умовах гаспадарання ў Бешанковіцкім раёне поўнасцю выконваецца матрыца задач, якая мабілізуе вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў, у Докшыцкім - выконваюцца чатыры з пяці паказч... Болей »


pdf
Крывінка, 17 (243) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (243) 2019

У Бешанковіцкім раёне, які ўваходзіў у Лепельскую выбарчую акругу № 23, у выбарчых бюлетэнях было 7 кандыдатаў у дэпутаты. Вядома, што перамог тут Ігар Мартынаў, які ўжо 3,5 гады да гэтага адсядзеў у беларускім парламенце. Паспрабуем зразумець феномен гэтага выпадку. Я буду рабіць свае высновы на лічбах Будзілаўскага выбарчага ўчастка № 7, які знаходзіўся ў Каранеўскай школе, і чые лічбы мне вядомыя. З 288 выбарцаў, якія прагаласавал... Болей »


pdf
Крывінка, 16 (242) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (242) 2019

Чыноўнікі вызначылі, што чалавек павінен забяспечыць свае мінімальныя патрэбы за Br 230 на месяц. Чаму не ўсе беларусы нават столькі зарабіць не могуць? Унук, пачуўшы ў тэлевізары, пытаецца ў бабулі: «А навошта вучоныя прыдумалі бюджэт пражыткавага мінімуму?» Старая ў адказ: «Напэўна не вучоныя. Тыя б на сабаках спачатку выпрабавалі». Пра адну з важнейшых сацыяльна-эканамічных катэгорый у навейшай айчыннай гісторыі і яе ролю ў выхаванні... Болей »