Грыбоўскі Юры

Юры Грыбоўскі, вайсковы гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожын-шчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяль-насці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларуеі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 3 2005 дактарант Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Спецыялізуецца ў пытаннях беларуска-польскіх узаемадачыненняў падчас Другой сусветнай вайны. Займаецца таксама гісторыяй беларускай вайсковасці XX стагоддзя. Аўтар звыш 60 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы і Расеі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.

За ўклад у адраджэнне гістарычнай памяці пра жыхароў Беларусі, якія бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне на баку польскіх узброеных фармаванняў, загадам кіраўніка Ведамства па справах камбатантаў і рэпрэсаваных быў узнагароджаны медалём Рго Метогіа (2005).

Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў у польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у гады Другой сусветнай вайны. Праца напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Літвы. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, змацаванае крывёю абодвух народау. Аўтар засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзя-наў беларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама паваенны лёс польскіх вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам нашых суайчыннікаў, якія ахвярна змагаліся супраць гітлерызму, аднак доўгія паваенныя гады былі адрынутымі і забытымі на Бацькаўшчыне.

 

Грыбоўскі Юры :: Выданьні

Grzybowski Jerzy, W służbie Rzeczypospolitej

W służbie Rzeczypospolitej

Duszpasterstwo wojskowe wyznania prawosławnego w Wojsku Polskim w latach 1919-1949

Grzybowski Jerzy

W prezentowanej monografii Jerzy Grzybowski podjął próbę przedstawienia dziejów duszpasterstwa wojskowego wyznania prawosławnego w Wojsku Polskim w latach 1919-1949. Autor dokonał analizy dziejów duszpasterstwa wojskowego na tle historii Kościoła prawosławnego w Polsce w omawianym okresie. W pracy została przeanalizowana organizacja i działalność zespołu kapelanów wojskowych zarówno w czasie pokoju, jak i w warunkach wojennych. Ukazano ... Болей »


Грыбоўскі Юры, Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918-1945

Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях...

1918-1945

Грыбоўскі Юры

Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў ва ўзброеных сілах 2-й Рэчы Паспалітай, польскіх вайсковых фармаваннях пад камаіідаванпем заходніх саюзнікаў, а таксама Войску Польскім на нямецка-савецкім фронце. У кнізе асвятляецца стаўленне польскіх грамадзянаў бе-ларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, аналізуецца палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, паказва... Болей »


pdf
Репрессивная политика советской власти в Беларуси, Выпуск 2

Репрессивная политика советской власти в Беларуси

Сборник научных работ

Сборник работ белорусских и зарубежных авторов посвященный истории становления сталинского тоталитаризма в Белоруссии и его последствиям в послесталинский период. Сборник освещает широкий спектр проблем и событий XX века во всей его сложности я противоречивости. Сборник предназначен ученым, преподавателям, аспирантам, студентам, всем, кто интересуется историей своего Отечества. Болей »


Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

тэксты

Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з паўстаннем 1794 г. У Вялікім княстве Літоўскім. Таксама гістарычная трагедыя „Рыцар свабоды” беларускага гісторыка і драматурга Алеся Петра... Болей »


Przegląd Środkowo-Wschodni, 4/2019

Przegląd Środkowo-Wschodni

4/2019

„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych znajduje się Europa Środkowo-Wschodnia. W środowisku naukowców ten region cieszy się niesłabnącą popularnością, wielokrotnie był przedm... Болей »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 3

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

3

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Hadawik Centra Bielaruskich Studyjau” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Celem powstania Centrum jest umożliwienie pracy i rozwoju białoruskim naukowcom, których działalność ograniczono na Białorusi. Jest to grupa zwolnionych z pracy z przyczyn politycznych – publikacji materiałów uznan... Болей »


Запісы, 38

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

38

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „За... Болей »


ARCHE, 5 (138) 2015

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

5 (138) 2015

Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы і рэгіёне напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел паля... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 42

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

42

Тэстаменты мяшчан даўно прыцягваюць увагу даследчыкаў. Гістарыяграфія прадстаўлена працамі, якія ахопліваюць розныя аспекты ў вывучэнні дадзенага віду крыніц. Дакументы апошняй волі берасцейскіх мяшчан фрагментарна разглядаліся ў г істарыяграфіі. Асобныя тэстаменты былі надрукаваны. Аднак на сённяшні дзень тэма так і застаецца маладаследаванай. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага, 1639 г., Наталля Сліж (фрагмэнт) Болей »


pdf
Запісы, 37

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

37

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „За... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя