Канановіч Мікола

Канановіч Мікола паэт, празаік, журналіст.

Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску, працаваў у калгасе “Рассвет” на Слонімшчыне. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў СШ №8 г.Слоніма. З 1998 года працуе ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай”. З 2020 года — галоўны рэдактар выдання.

Друкуецца з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў літаратурных часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, “Правінцыя”, “Дзеяслоў” і іншых перыядычных выданнях. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў паэзіі “Квадра” (1990), “Анталогія маладога верша” (2001), “Верш на свабоду” (2002), “Галасы” (2003, 2005) і ўсіх выпускаў літаратурнага альманаха “Новы замак”. Укладальнік і рэдактар зборніка “Паэтычная Слонімшчына” (2000) і двух выпускаў літаратурнага альманаха “Ад Я да Я” (2001, 2003) падлеткавага клуба “Святліца”, што дзейнічаў у Слоніме пры грамадскім аб’яднанні “Воля да развіцця”.

Аўтар кніг паэзіі “І доўжыцца ноч…” (2003) і “Вяртанне восені” (2019).

Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Жыве ў вёсцы Пятралевічы на Слонімшчыне.

 

Канановіч Мікола :: Выданьні

pdf
Канановіч Мікола, І доўжыцца ноч...

І доўжыцца ноч...

Вершы

Канановіч Мікола

«І доўжыцца ноч...» — першая кніга паэта са Слонімшчыны Міколы Канановіча. Пад адной вокладкай сабраны вершы розных гадоў. Кніга выдадзена ў рамках праекта, які быў рэалізаваны ў 2003 годзе грамадскім аб’яднаннем «Воля да развіцця» згодна з Праграмай ТАСІС «Развіццё грамадзянскай супольнасці» для Беларусі. Праграма ТАСІС фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (101) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (101) 2015

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых «Тысяча драбязы». Самае галоўнае ў яго гандлі было тое, што кожны знаходзіў у краме менавіта ўсё, што хацеў мець больш за ўсё... Болей »


pdf
Астравец Сяргей - укл., Новы замак, 2012

Новы замак

літаратурны альманах

2012

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя каштоўнасці Гродзеншчыны: у Новым каралеўскім замку захоўваюцца музейныя зборы, калекцыя старадрукаў і фонды Абласной бібліятэкі ім... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10-11

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

10-11

Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі «Беларускі кнігазбор»). Арганізавалі мерапрыемства аргкамітэт Года Памяці, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднае грамадскае аб’ядн... Болей »


pdf
Маладосць, 09(646)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09(646)2007

* КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Верасень * МАНАСТЫР СЁННЯ * СЛОНІМСКАЯ МЭБЛЯ — КУЛЬТ КАМФОРТУ ® * СЛОНІМСКІ СШЫТАК * СЛОНІМСКІЯ ВІНАРОБЫ ПРЫРУЧЫЛІ «ІЗАБЭЛУ» ® * АРОЧКА Мікола, Каранацыя Мендаўга (Урыўкі з драматычнай паэмы) * БАРАВІКОВА Р., ...Як радэнаўскі мысліцель * БАРАВІКОВА Раіса, Лёс — ад вытокаў * Верабей Анатоль, Зачараваны мастацтвам і любоўю * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. ... Болей »


pdf
Правінцыя, 1-2

Правінцыя

białoruskie pismo literacko-artystyczne

1-2

* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы * Вашко Лявон, 7-45 * Гала Гара, Вершы * Грабал Багуміл, Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных * Гумянюк Юр... Болей »