Сін Ільля

Ільля Сін

Мінулае. Аўтар пяці празаічных кніг, зрухар мастацага руху “БумБамЛіт” (1995-1999), лідар групы экзістэнцыйнай клаўнады “Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці” (1997-2010), скульптурны аб’ект у праекце “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk”, арганізатар і/або ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў у Беларусі ды іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы “Homines Urbani” (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010, 2018). У 1999 годзе быў узнагароджаны Міхасём Баярыным альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры і побытавага п’янства. У 2019 годзе за кнігу “Libido” стаў лаўрэатам прэмій “Гліняны Вялес” і імя Ежы Гедройця. Цяпершчына. Пакуль існуе.

Будучыня. 1. Сьмерць. 2. Суд Божы. 3. Пекла альбо рай (з Катэхізму для дзетак-католікаў).

 

Сін Ільля :: Выданьні

pdf
Сін Ільля, Libido

Libido

Сін Ільля

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца… Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. Болей »


pdf
Сін Ільля, Бэлетрыстыка

Бэлетрыстыка

Сін Ільля

Як запэўнівае аўтар, гэта “першая антылітаратурная кніга па-беларуску”. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы салдат Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх гэтых персанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пе... Болей »


pdf
Сін Ільля, Тэатральныя дэманы

Тэатральныя дэманы

Тэксты

Сін Ільля

Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз колькі старонак раптам пачынаецца юрліва выпісанае наследванне Кафцы, а скончваецца ўсё так, нібы апавяданне прэтэндавала на ўваходжанн... Болей »


pdf
Сін Ільля, Сапсаваныя лялькі

Сапсаваныя лялькі

Сін Ільля

Пачатак эпапеі з трох кніг, тэму якіх можна акрэсліць словам “ілюзіі”. Паноптыкум вынаходлівых пачвараў-трансформераў, ірацыянальная жорсткасць і мазаічная шызоіднасць сюжэту насамрэч камуфлююць утоенае – экзістэнцыйную паражнечу і пошук збавення праз Божую дапамогу. Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньн...

Раман без парахода і самалёта

Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... Болей »


pdf
epub
Дзеяслоў, 91

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

91

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Макулатура, 4 (Дзённікі па Англіі)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

4 (Дзённікі па Англіі)

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 60

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

60

Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі з асаблівай пашанотай (забітых гомійцаў жывыя павезлі дамо ў). Як лепшых сыно ў племені, як яго героя ў. Пача ў дбаць пра старых баць... Болей »


pdf
Макулатура, 1

Макулатура

часопіс беларускае прозы

1

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве выйдзе і абмежаваны наклад на паперы. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 42

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

42

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя