Трацяк Янка

Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу. У 1985 г. скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. З 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ (навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1995 г. – выкладчык, з 2001 – дацэнт). У 1995 г. прайшоў перакваліфікацыю пры Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і гуманітарнай адукацыі (г. Мінск) па спецыяльнасці “культуралогія”; у 1997 г. завочна скончыў ампірантуру пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. У 2003 г. прысвоена званне дацэнта культуралгогіі.

З’яўляецца аўтарам больш ста публікацый на тэмы гісторыі беларускай культуры, гісторыі рэлігіі, канфесійнага руху і хрысціянскай культуры ў Беларусі.

 

Трацяк Янка :: Выданьні

pdf
Трацяк Янка, Саветы

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка

Трацяк Янка

Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца абагульняючы вобраз Саветаў. У творы цесна пераплятаюцца між сабою рэальнасць гістарычных падзеяў (аўтарам выкарыстаны архіўныя, мем... Болей »


pdf
Трацяк Іван, Культурны турызм

Культурны турызм

культурна-асветніцкі турызм, культурна-пазнавальны турызм, этнакультурны турызм

Трацяк Іван

Навучальна метадычны дапаможнік ўключае праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», выкладчыкаў ВНУ і каледжаў, работнікаў турыстычнай сферы. Болей »


pdf
Трацяк Янка, Партрэты ў інтэр’эры Гародні

Партрэты ў інтэр’эры Гародні

Пародыі, эпіграмы

Трацяк Янка

Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу. У 1985 г. скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школа... Болей »


pdf
Трацяк Янка, Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі

Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыяку...

Трацяк Янка

Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага фармавання светапоглядных асноў у асяродках каталіцкага духавенства. Значнае месца займае аналіз культурных, канфесійных і паліт... Болей »


pdf
Трацяк Янка, Уводзіны ў турызм

Уводзіны ў турызм

Навучальна-метадычны дапаможнік па аднайменнай дысцыпліне для студэнтаў па спецыяльнасці «турызм і гасціннасць»

Трацяк Янка

Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». Болей »


pdf
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі, Гісторыя беларускай культуры

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік

Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць т... Болей »


pdf
Трацяк Іван, Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Вучэбны дапаможнік

Трацяк Іван

Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце беларускай культуры – навучальны дапаможнік для студэнтаў, мэтай якога ёсьць акрэсьленьне асноўных накірункаў дасьледваньня ўплыву Бібліі н... Болей »


pdf
Трацяк Янка - укл., Новы замак, 2018

Новы замак

літаратурны альманах. Гродна

2018

Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар'яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней і трупы, сотні змерзлых трупаў непераможнай французскай арміі навокал. Напалеон павярнуўся тварам да вялізнай рускай печы, што займала ле... Болей »


pdf
Трацяк Янка - укл., Новы замак, 2017

Новы замак

літаратурны альманах. Гродна

2017

Кароль Швецыі Карл XII сядзеў за накрытылл сталом у сялянскай хаце і няспешна снедаў у адзіноце. 3 нядаўняга часу ён забараніў, насуперак прыдворнаму этыкету, яшчэ каму-кольвек прысутнічаць у час трапезы. Карл даеў салдацкую кашу, запіў некалькімі глыткаллі крынічнай вады і выцер вусны сурвэткай. Пасля чаго паклаў у рот два пальцы і гучна свіснуў. Тут жа ў пакоі з'явіўся камер-юнкер барон Беркенгельм. (Віктар Варанец, Гармата, фрагмент) Болей »


pdf
Румлёўскія старонкі

Румлёўскія старонкі

Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.)

Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя