Травень Кастусь

Кастусь Травень (Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч ) Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 . Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім. М. Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў "Нашай Ніве", першае апавяданне "Вокліч" у 1997 годзе, у штотыднёвіках ЛіМе, "Новы час", у часопісе "Архэ", "Дзеяслове", "Акно", таксама ў альманахах "Гоман" і "Панядзелак". Уладальнік "Залатога пяра" у намінацыіі "Проза" за 2006 год у часопісе "Гоман". Выдаў у 2007 годзе кніжку прозы "Маўчы і будзь хітрым" і ў 2008 годзе кніжку апавяданняў і крытычных артыкулаў "Гульня белымі фігурамі".

 

Травень Кастусь :: Выданьні

pdf
Кудраўцаў Аляксандр, Травень Кастусь, пераклад з расейскай мовы, Успаміны аб жыцці ў ХХ стагоддзі

Успаміны аб жыцці ў ХХ стагоддзі

Кудраўцаў Аляксандр, Травень Кастусь, пераклад з расейскай мовы

Кудраўцаў Аляксандр Пятровіч (1923-1997) нарадзіўся ў Дрыбіне. Пад час калектывізацыі стаў сіратой. Быў у блакадзе Ленінграда. Трапіў марскім пехацінцам на фронт, быў паранены ў 1941 годзе. Пасля вайны працаваў старшынёй калгасаў імя Кутузава і «Вольнае жыццё» ў Іўеўскім раёне, затым калгаса «Рэвалюцыя» ў Быхаўскім раёне. За працоўныя поспехі ўзнагароджаны чатырма ордэнамі, у тым ліку одэнам Леніна і ордэнам Айчынай вайны I ступені, і м... Болей »


pdf
Травень Кастусь, Дзень, калі загінуў Апалон

Дзень, калі загінуў Апалон

аповесць, апавяданні, артыкулы

Травень Кастусь

У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці, дзе ён ізноў балансуе на тонкай ніці быцця над безданню роспачы. У аповесці «Дзень, калі загінуў Апалон» аўтар паказвае пісьменніка, стр... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Травень Кастусь, Гульня белымі фігурамі

Гульня белымі фігурамі

апавяданні

Травень Кастусь

Спелы талент - так двума словамі можна акрэсліць асобу Кастуся Траўня, які сёння дае на суд чытача сваю другую кніжку прозы. Першая, пад назваю ‘’Маўчы і будзь хітрым’’, выйшла летась у выдавецтве ‘’Народная кніга’’ і, думаю прынясе шмат асалоды аматарам прыгожага пісьменства, якія любяць разважанні аб сэнсе жыцця… Аўтар зборніка паўстае перад намі як чалавек бывалы, узбагачаны жыццёвым досведам. Яго герой разумны і адукаваны, ужо, як п... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Травень Кастусь, Маўчы і будзь хітрым

Маўчы і будзь хітрым

зборнік апавяданняў

Травень Кастусь

У першую кнігу таленавітага празаіка ўвайшлі апавяданні, аб’яднаныя тэмай актыўнай і акрэсленай жыццёвай пазіцыі людзей самых розных сацыяльных пластоў грамадства. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Травень Кастусь, Рэванш

Рэванш

апавяданні

Травень Кастусь

У нізцы апавяданняў кнігі „Рэванш” сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай „Кахання”. Як некалі адзначыў З.Фрэйд „сутнасьць жыцця ўвогуле – гэта барацьба паміж „Эрасам” і „Смерцю”. Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны жыць на мяжы „жыцця-смерці”, упарта трымаючы перад сабой узровень разумова-духоўнай вышыні, які яны дасягнулі пад час свайго кахання. ... Болей »


pdf
Травень Кастусь, Iмперскі сіндром

Iмперскі сіндром

апавяданні

Травень Кастусь

У нізцы апавяданняў кнігі "Iмперскі сіндром" падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Болей »


pdf
Травень Кастусь, Брыгадны генерал

Брыгадны генерал

апавяданні

Травень Кастусь

У нізцы апавяданняў кнігі „Брыгадны генерал” падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Тыя, хто не здольны прыстасавацца да новага часу, вымушаны ў скрусе пакутліва дажываць сваё жыццё. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 63

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

63

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 44

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

44

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі размоўнік...» * Барадулін Рыгор, Сяброў пасылае лёс... * Бельская Ірына, ...Бо ранак раніць * Быкаў Васіль, Барадулін Р... Болей »


pdf
ARCHE, 02(16)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(16)2001

У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. Болей »