- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Тата, Ігар Яўхімавіч – інжынер завода РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, -- выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні ім. Сакалоўскага. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), Сярэдняй Спецыяльнай Музычнай Школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978-1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981-1984), Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі (1984-89, клас Цветаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.
Прадстаўнік у Беларусі маскоўскага выдавецтва “Эксмо”.
Першае апавяданне – часопіс “Бярозка” (1988).
Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.
Аўтар кніг прозы “Здані і пачвары Беларусі” (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Тэорыя змовы” (2011).
Аўтар п’есы “Русалка Камсамольскага возера” (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам).
Апавяданні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, славацкую і польскую мовы.
Паводле рамана “Жулик” (Масква, 2004, рускай мовай) напісаў кінсцсэнарый фільма, кінасерыял “Жулик” (16 серый, Масква, “Парадзіз-прадакшн”, рэжысёр Р. Фрунтаў, 2008, http://ruskino.ru/mov/11021).
Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.
Жанаты, трое дзяцей.
Жыве ў Менску і ў Чарнігаве.
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі... Болей »
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі... Болей »