be

Адамовіч Алесь

Адамовіч Алесь

Адамовіч Алесь, нарадзіўся 03.09.1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

З 1928 г. сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы, - сувязны, з 1943 г. - баец партызанскага атрада імя Кірава Менскага злучэння. У 1944-1945 гг. - студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945-1950 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 гг. і з 1967 г. - навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 гг. - загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 гг. вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 г. зноў працаваў у Інстытуце літаратуры. У 1982 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 г. - дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Як крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1950 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з'езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери - жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфильм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А.Адамовіча і Э.Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели...»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі...» (з Я.Брылём, У.Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д.Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985). У 1977 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1981-1983 гг. - у 4 тамах.

Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) - за «Хатынскую аповесць».

Крыніца: Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік

Адамовіч Алесь. Выданьні

Асия. Последний отпуск
epub pdf

Асия. Последний отпуск

Повести
Адамовіч Алесь

"Асия" — это история одной любви, повесть о непростом человеческом таланте "делать друг друга счастливее". Повесть "Последний отпуск" о том, как врач-онколог, проверяя некоторые свои гипотезы, производит опасный медицинский эксперимент над собой.... Болей »

Я з вогненнай вёскі...
pdf epub

Я з вогненнай вёскі...


Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама... Болей »

Хатынская повесть
fb2 mobi epub pdf

Хатынская повесть


Адамовіч Алесь

«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант... Болей »

Беларускі раман
pdf

Беларускі раман

Станаўленне жанра
Адамовіч Алесь

У гэтай рабоце на канкрэтным матэрыяле прасочваецца шлях беларускага рамана да жанравай сталасці, ідэйна-мастацкае ўзбагачэнне яго, па-новаму асвятляюцца і ацэньваюцца многія творы беларускай прозы за ўвесь перыяд яе развіцця. Нават у бурную эпоху буржуазных рэвалюцый такія мастакі, як Давід і інш.... Болей »

Культура творчасці
pdf

Культура творчасці

літаратурна-крытычныя артыкулы
Адамовіч Алесь

Ужо Сервантэс — аўтар геніяльнага «Дон Кіхота» — выдатна выявіў тыя этычныя і эстэтычныя нормы і патрабаванні, якія пачыналі ўсё больш панаваць у працэс складвання капіталістычных адносін і якія, уласна кажучы, і абумовілі інтэнсіўнае развіццё жанра рамана. Трагікамічная гісторыя жыцця і прыгод «рыцара... Болей »

Шлях да майстэрства
pdf

Шлях да майстэрства

Станаўленне мастацкага стылю Кузьмы Чорнага
Адамовіч Алесь

Мастацкі талент — з'ява прыродная. Але ў таленце асобнага чалавека скандэнсаван вопыт многіх пакаленняў людзей. «Кожны духоўна здаровы чалавек — па словах Горкага — уяўляе сабой як бы туга згорнутую хартыю, спісаную ўражаннямі гістарычнага быцця яго племені, продкаў. У шчаслівых умовах гэтая хартыя... Болей »

Немой
pdf fb2 mobi epub

Немой


Адамовіч Алесь

Оккупированная Белоруссия, 1943 год. Айнзацткоманда карательного батальона «Дирлевангер» после проведения карательной операции останавливается на отдых в деревне Петухи. До получения приказа об уничтожении жителей деревни эсесовцы становятся их постояльцами. Молодой эсесовец Франц влюбляетя в Полину... Болей »

Последняя пастораль
fb2 mobi epub pdf

Последняя пастораль


Адамовіч Алесь

«Последняя пастораль» — художественная попытка представить жизнь на Земле после атомной войны. Человек неуверенно протянул руку к столику, где белеет раскрытый журнал с привязанной на шнурочке шариковой ручкой, но тут же вяло откинулся на овальную спинку кресла, оно крутанулось – теперь его гаснущий... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Дзеяслоў 70
pdf

Дзеяслоў 70

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org