be

Акулін Эдуард

Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў.

Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам Э. Акуліна трэба лічыць публікацыю 1979 года ў часопісе „Бярозка”, дзе быў надрукаваны ягоны верш „Бесядзь”.

З 1979 па 1984 год Эдуард Акулін — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год ён настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 г.г.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”. Цягам 1992 года Э. Акулін з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Першацвет”. З 2001 года Э. Акулін пераходзіць на працу загадчыка аддзела паэзіі часопіса „Полымя”.

Уваходзінамі ў літаратуру Э. Акуліна з’яўляецца кніга вершаў „Лес дзённага асвятлення”, што змешчана ў калектыўным зборніку паэзіі „Лагодны промень раніцы” (1988 г.). У 1990 годзе Э. Акулін выдае новы зборнік вершаў пад назвай „Пяшчота ліўня”. Выхад гэтых дзвюх кніг і стаў падставай прыняцця Э. Акуліна ў 1992 годзе у Саюз беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г.г. узначальваў секцыю паэзіі СБП.

За апошнія гады паэт выдаў кнігу вершаў „Крыло анёла” (1995 г.), паэтычную містэрыю „На Каляды” (1996 г.), дзіцячую кнігу (пераклад з нямецкай мовы) „Маленькае Я — гэта Я” (1996 г.), зборнікі вершаў „Радно” (2000 г.) і „Непрычалены човен” (2005 г.).

Шырокую вядомасць Э. Акуліну прынеслі ягоныя аўтарскія песні. На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.

Творы Эдуарда Акуліна сёння ўключаны ў многія анталагічныя выданні, пра яго вершы і песні напісана мноства артыкулаў і рэцэнзій у перыёдыцы і энцыклапедычных даведніках. Многія вершы паэта перакладзены на ангельскую, французскую, італьянскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, латышскую, літоўскую, украінскую і рускую мовы. Э. Акулін шмат перакладае з польскай, славенскай і літоўскай моў. У перакладзе з украінскай мовы ён падрыхтаваў да друку аўтарскую Анталогію сучаснай украінскай паэзіі „Украінскі майдан”.

Эдуард Акулін — лаўрэат (другое месца ) Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993 г.), а таксама прэмій часопіса „Маладосць” (1990 г.) і тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва” (1996 г.) за лепшыя паэтычныя падборкі.

У мінскім Палацы мастацтва прайшла святочная вечарына, прымеркаваная да 50-годдзя паэта і барда Эдуарда Акуліна

Эдуард Акулін. Парэзанае «Радно» і спаленая для сяброў гітара

Акулін Эдуард. Выданьні

Напачатку была Песьня
pdf mp3

Напачатку была Песьня

Выбранае
Акулін Эдуард

Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацьвет”... Болей »

Радно
fb2 mobi html epub pdf

Радно

Вершы
Акулін Эдуард

Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё… У новую кнігу паэзіі Эдуарда Акуліна увайшлі вершы і балады напісаныя за апошнія гады. Кнігу вершаў “Радно” напаткаў нешчаслівы лёс. Увесь яе наклад (500 паасобнікаў) па загаду дырэктара выдавецтва... Болей »

На Каляды
pdf

На Каляды

містэрыя ў 4-х актах, паводле народнага
Акулін Эдуард

Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў... Болей »

Крыло анёла
mobi epub pdf fb2

Крыло анёла

Вершы, акрапаэмы
Акулін Эдуард

У чарговым зборніку паэта Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытаньня. Паэзія Эдуарда Акуліна — рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысьціні. Зборнік складаецца з дзвюх частак: «Па той бераг Сожа» і «На сподзе нябёсаў». Тут і вершы-прысьвячэнні, і вершы-роздумы.... Болей »

Пяшчота ліўня
pdf

Пяшчота ліўня

Вершы, паэма
Акулін Эдуард

“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Верасень 16
pdf

Верасень 16

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка... Болей »

Дзеяслоў 32
pdf

Дзеяслоў 32

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Групавы партрэт з Бабай Броняй», «Іn Вільня veritas» Размова пра кнігі твораў фіналістаў конкурсаў маладых літаратараў, прысьвечаных 75-годдзю У. Караткевіча і 100-годдзю “Нашай Нівы” * «Жыцьцё ёсьць няспынны мастацкі працэс» Гутарка Галіны Дубянецкай з Алесем Пушкіным * «Так ужо на нябёсах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org