be

Аляхновіч Францішак

Францішак Аляхновіч (9 сакавіка 1883, Вільня — 3 сакавіка 1944, Вільня) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.

Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі».

Францішак Аляхновіч дэбютаваў у друку ў 1917 (газета «Гоман»), супрацоўнічаў таксама ў газетах і часопісах «Беларускае жыццё», «Грамадзянін», «Рунь». Ёсць аўтарам 17 п’ес не лічачы аднаактавы дадатак «Заручыны Паўлінкі».

Творы Францішка Аляхновіча зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне ў 1990-х гадах. У 2006 годзе выйшлі выбраныя творы.

Выкарыстоўваў псеўданімы і крыптанімы: А-віч; Ф. А.; Ф. О.; Фр.; Я.Монвід; І.Монвід; Ю.Монвід.

Крыніца: be.wikipedia.org

Аляхновіч Францішак. Выданьні

Пакой № 223

Пакой № 223

ўрывак
Аляхновіч Францішак

Паэтка і перакладчыца Ганна Комар чытае ўрывак «Пакой № 223» з «Савецкай інквізіцыі» беларускага драматурга Францішка Аляхновіча. Францішак Аляхновіч (9.03.1883-3.03.1944) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік. Бунтоўная творчая натура і, мабыць, самы знакаміты сярод палітычных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org