- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Астравец нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Мінску. Пасля арміі закончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1984 г. жыве ў Гродне, працуе ў абласной “Гродзенскай праўдзе”, затым рэдагуе “Пагоню”, з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”, пастаянна друкуецца ў “Нашай Ніве”, з 1993-га супрацоўнічае з Радыё Свабода.
С.Астравец — адзін з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.
Для горада, без пытанняў, ганарова, калі ў ім манаршая персона жыла, балі-феерверкі давала, паслоў замежных прымала, парады вайсковыя праводзіла з музыкай, са штандарамі. Калі толькі горад цэніць шляхецкасць сваю, няхай перабудаваныя магнацкія палацы, калі песціць карані свае, ашчаджае, шануе княскі... Болей »
Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным... Болей »
Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з... Болей »
Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі... Болей »
Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай... Болей »
— Вам жа рускім языком сказана! — любяць раздражнёна абурацца беларусы, калі іх не разумеюць. Ніхто ніколі не сказаў: беларускай мовай... Бо беларускай, як правіла, ня кажуць. Яе трымаюць дзесьці ўглыбі душы. Як старую ашчадную кніжку на дне шуфляды. Беларусы доўгі час ганарыліся, што гавораць па-руску.... Болей »
Гартэн — гэта сад. Па-нямецку. Так называлі крыжакі наш горад. Што яны мелі тады на ўвазе? Проста сугучча словаў? Ці сад сапраўдны ўсё ж-такі існаваў? Ды такі, які запамінаўся адметнасьцю. Гародчык у замку, на абмежаваным па плошчы дзядзінцы. Цыбуля, рэпа, гарох ды капуста? Нейк непераканаўча. Не, існуюць... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »
Кожная краiна мае свае адметнасьцi. У адной мужчыны носяць чалмы, а жанчыны паранджу, у iншых любяць самбрэра або цюбяцейкi. Галовы аздабляюць шыньёнамi, парыкамi, пучкамi пер’яў, робяць процьму касiчак, заплятаюць у iх стужкi, пацеркi. А ў нас ёсьць каўтуны. З летапiсу вядома, што першы наш князь меў... Болей »
Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае... Болей »