be

Бадак Алесь

Бадак Алесь

Алесь Бадак

Нарадзіўся 28 лютага 1966 г. у в. Туркі (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень

У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе[2]. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».

З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні.

У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнай літаратуры.

У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Крыніца: be.wikipedia.org

Бадак Алесь. Выданьні

Нёман 2 / 2013
pdf

Нёман 2 / 2013

Ежемесячный литературно-художественный и общественно-политический журнал

Урочище называлось Дикий Луг. Находилось оно километрах в двадцати от деревни, за Наровлей, на другом берегу Припяти. Каждый год в июле туда вербовали косцов и женщин, потому что местных рук не хватало, и травы перестаивали. Готовились к поездке основательно. Бригадир, поляк Масловский, даже делал обход... Болей »

Маладосць 9 (694) 2011
pdf

Маладосць 9 (694) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Па-першае, гэта быў цікавы час! Тады піянерская і камсамольская арганізацыі ладзілі шмат мерапрыемстваў, дзякуючы якім можна было праявіць як свае грамадскія, так і творчыя якасці. Вось, да прыкладу, я, калі вучыўся ў 28-й Мінскай школе, кіраваў выданнем насценгазеты. Я меў гэта за гонар, бо мог расказваць... Болей »

Полымя 7 (981) 2011
pdf

Полымя 7 (981) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

БАДАК Алесь, Камяні. Вершы ВУКАНАВІЧ Слабадан, Чалавек-кола. Апошні вандроўнік. Я слухаю прагноз падзей. Пральная машына. На пальмах спеюць камякі снегу. Паляванне. Вершы. Пераклад з сербскай Міколы Мятліцкага ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг КАМЕЙША Казімір... Болей »

Маладосць 01 (650) 2008
pdf

Маладосць 01 (650) 2008

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Студзень * БАРАВІКОВА Р., ...І райская птушачка ад Ніны Мацяш * БРЫЧ Дар’я, Вершы * ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Вершы * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Старонка аднаго верша * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Усходнія формы сэрца беларускага * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі ... Болей »

Полымя 10(936)2007
pdf

Полымя 10(936)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Дзядоўнік на Парнасе. * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Майстар-клас» дэбютанта. * Андраюк Серафім, Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце * Бадак Алесь, Паэт з планеты хараства. * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне. Сямейная... Болей »

Маладосць 07 (644) 2007
pdf

Маладосць 07 (644) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* «КУПАЛІНКА» * ВІЛЕЙКА... ПЕСНЯ ДОРЫЦЬ ЛЕТА * МЕСЯЦ ЛІПЕНЬ — МЕСЯЦ УРАДЛІВАСЦІ * Бадак Алесь, АДЗІНОКІ ВАСЬМІКЛАСНІК ХОЧА ПАЗНАЁМІЦЦА * ВУГЛІК Ігар, ГУЛЬНІ МАБІЛЬНІКА * ГАРАЧКА УСЕВАЛАД, Вершы * ЖЫГУНОЎ АЛЕСЬ, «ПРЫСНЯЦЦА ЛЕТНІЯ ДАЖДЖЫ...» * КАРЧЭЎСКАЯ КРЫСЦІНА, АЎТАСТОП... Болей »

Маладосць 06 (643) 2007

Маладосць 06 (643) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »

Маладосць 01 (638) 2007
pdf

Маладосць 01 (638) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* «ПАДАРЫ часцінку дабрыні...» * КАЛЯНДАР «Маладосці». Студзень * Бадак Алесь, Апавяданне-2007 * Бадак Алесь, Важкі набытак * Баравікова Р., Моладзь выбірае літаратуру?! * Бахарэвіч Альгерд, Пагроза. Сустрэнемся пасля адзінаццаці. * Бутэвіч Анатоль, Пацалунак. Чубатая. Варонін... Болей »

Дзеяслоў 24
pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »

Дзеяслоў 06
pdf

Дзеяслоў 06

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org