be

БелсатTV

БелсатTV. Выданьні

Welcome ў Беларусь

Welcome ў Беларусь

Што прывяло брытанскага змагара са злачынствамі на Палессе?

Ґлэн Эліс – рэжысёр-дакументаліст з Оксфарду, яму 55 гадоў. На радзіме Ґлэн вядомы сваймі фільмамі, сярод якіх «Пекла ў Ціхім акіяне», «Моц Дэльты» і «Апошняя дыктатура Еўропы» (2016), у якім ёсць фрагмент, прысвечаны «Белсату» (ад 17:13 хвіліны). Большую частку жыцця рэжысёр праводзіць у зонах канфліктаў... Болей »

Welcome ў Беларусь

Welcome ў Беларусь

Амерыканец на градках: прэм’ера праграмы «Welcome ў Беларусь»

Перш чым трапіць у вёску садзіць памідоры, Боб Экгард працаваў у Менску з выкладчыкамі ангельскай мовы і зрабіў лёсавызначальны крок у тэатры оперы і балету. Усё гэта вы ўбачыце ў прэм’ерным выданні праграмы «Welcome ў Беларусь». Перад тым як трапіць у Беларусь, Боб цягам 20 гадоў выкладаў ва Універсітэце... Болей »

Intermarium

Intermarium

Беларусы і габрэі: што насамрэч адбылося?
Мажэйка Павал

Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.www.belsat.eu ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларуска працуе ў Галівудзе.

Бацька Ксенiі Бабаевай – беларускі прадзюсар, і кіно было ёй блізкае з маленства. Ужо з сямі гадоў ёй падабалася быць у свеце сафiтаў. Пераехаўшы з Менску ў Лос-Анджэлес, яна працавала ў мадэльным бізнесе і здымалася ў рэкламе. Цяпер яна ўсё бліжэй падыходзіць да сваёй амерыканскай мары: займаецца на... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вялікі паварот. Беларусь тварам да Захаду
Краўцэвіч Аляксандр

Адная з самых важных з’яваў у беларускай гісторыі – змена цывілізацыйнай арыентацыі, пераход ад дамінацыі візантыйскае традыцыі да заходнееўрапейскае. Чаму пра яго не пішуць у беларускіх падручніках? Калі і як гэты цывілізацыйны паварот адбываўся? Хто з кім змагаўся? Якія былі наступствы? Якія матэрыяльныя... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы абураныя назваю вуліцы ў Беластоку

Нечакана і практычна без кансультацыяў з жыхарамі гораду адной з вуліц у Беластоку прысвоілі імя Зыґмунта Шэндзеляжа, псеўданім Лупашка. Пастанову ў гэтай справе прыняла гарадская рада Беластоку. Перайменаванне выклікала занепакоенасць і абурэнне ў асяроддзі беларускае меншасці. Аддзел польскага ўзброенага... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Свіслацкая гімназія – нерасейская вучэльня ў Расейскай імперыі
Краўцэвіч Аляксандр

Незвычайная навучальная ўстанова, закладзеная мецэнатам са знакамітага роду Тышкевічаў, за кароткі час існавання праславілася на ўвесь свет сваймі вучнямі, сярод якіх былі Віктар ды Кастусь Каліноўскія, Напалеон Орда і шмат іншых славутасцяў. Зрабілася непажаданаю для царскіх уладаў за вальнадумства... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларусы жывуць і працуюць на Балі

Яўген і Яна цяпер жывуць у Інданезіі на востраве Балі ды не толькі шмат вандруюць самі, але і адкрываюць Азію для ўсіх ахвочых. Водар экзатычных фруктаў, хвалі Індыйскага акіяну, мноства дзіўных раслінаў ды інданезійскі аматарскі футбол – каб паказаць вам усё гэта, каманда «Беларускага свету» перасягнула... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Лунна і Лунна-Воля
Краўцэвіч Аляксандр

Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы. Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У Польшчы з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных справаў з’явіцца беларуская вёска

Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У 1980-я тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org