- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт, які або рэзка не прымаюць, або любяць нейкай асабліваю любоўю. Музыкі з «Разбітага сэрца пацана» сыграюць жыўцом найлепшыя песні, прэзентуюць зусім новы твор, пагуляюць з вядоўцай Міраю Шульц у «праўду і ману» ды адкажуць на абвінавачанні ў безгустоўнасці... Болей »
На 2017 год прыпадае стогадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі – падзеі, наступствам якое была змена сусветнага парадку. Бальшавіцкая рэвалюцыя ў Расеі кардынальным чынам змяніла гістарычны лёс Беларусі. У сённяшняй Рэспубліцы Беларусь да гэтае падзеі ставяцца вельмі неадназначна. Улады ўслаўляюць... Болей »
Беларускі гурт, які запісвае свае песні ад энергіі сонца і ветру, стаў госцем новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гэта тыя самыя музыкі, якія не збаяліся прыехаць у Крым, каб падтрымаць украінскіх вайскоўцаў. Яны ладзяць сур’ёзныя міжнародныя праекты і выступаюць па... Болей »
Шараговае беларускае мястэчка стала нешараговым дзякуючы двум Тызэнгаўзам: Антонію-міністру і Канстанціну-навукоўцу. Першы перабудаваў і перапланаваў паселішча. Сёння ягоныя ацалелыя будынкі гістарычны гонар пастаўцаў. Другі разбудаваў сядзібу з палацам і пераўтварыў яе ў цэнтр арніталогіі, вядомы далёка... Болей »
Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – брытанскі выканаўца Fink. Ды-джэй у мінулым і блюзмен ды індзі-рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc.... Болей »
Адзін з нешматлікіх гарадоў, назва якога мае дакладна вызначанага паходжання. Смаленскі князь Расціслаў назваў яго ў гонар свайго бацькі, якога лічыў вялікім чалавекам. Але паселішча на месцы Мсціслава ўзнікла нашмат раней, прычым не на Замкавай гары. Невядома дакладна, было яно крывіцкае ці радзіміцкае... Болей »
У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць надзея беларускага hip-hop’у – Бакей. У размове з Міраю Шульц рэпер распавядзе пра няўдалую спартовую кар’еру, вучобу ў школе, дзяўчыну з кліпа «Vi+ik», выдасць беларускамоўны экспромт ды зладзіць шалёныя танцы. www.belsat.eu ... Болей »
Пра пачатак гораду Ліда не захавалася звестак. Першая згадка адносіцца да 1340 г. Чаму ж афіцыйнай датаю заснавання гораду лічыцца 1323 г.? Як пачалася гісторыя гораду Ліда? Калі і як узнікла самае ранняе паселішча? Каго ў Ліду запрасіў вялікі князь Гедымін і чаму? Як быў замак звязаны ў горадам? Які... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока». Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта.... Болей »
Нейкім цудам ацалелы мураваны палац у цэнтры горада Пінска, быў збудаваны ў апошнія дзесяцігоддзі 18 ст. Камень у падмурак закладаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Вёў будаўніцтва мясцовы шляхціц і вядомы палітычны ды гаспадарчы дзяяч Рэчы Паспалітай Мацей Бутрымовіч. Шмат зрабіў для Піншчыны, пракладваў... Болей »