Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды


Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды :: Выданьні

pdf
Гурневіч Дзьмітры, Забойства ў цэнтры Эўропы

Забойства ў цэнтры Эўропы

„Банальнасьць зла“ ў транзытным горадзе Стоўпцы

Гурневіч Дзьмітры

11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы адбылося падвойнае забойства. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня. Праз гісторыю гораду, мясцовыя легенды, меркаваньні стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт аўтар вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь. Болей »


pdf
Абламейка Сяргей, Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Гісторыка-філязофскае эсэ

Абламейка Сяргей

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім. Болей »


pdf
Абламейка Сяргей, Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі, 2-е выданьне, дапоўненае

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Гістарычна-філязофскае эсэ

Абламейка Сяргей

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім. Болей »


pdf
Каліноўскі на Свабодзе

Каліноўскі на Свабодзе

Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Вільні, 22 лістапада 2019 году

Тэма Кастуся Каліноўскага на Радыё Свабода за 20 гадоў з рэдкіх кропель ператварылася ў магутную раку. Гэтаму спрыялі малыя і вялікія падзеі вакол імя героя і ягоных паплечнікаў, рэакцыя ўладаў, пошукі месца Каліноўскага і ягонага паўстаньня ў беларускай гісторыі. Навіны, блогі, інтэрвію, дыскусіі, архіўныя знаходкі, канцэптуальныя эсэ — усё гэта склалася ў храналёгію, дзе аўтарскія матэрыялы перамяжоўваюцца з інфармацыйнымі, падрыхтава... Болей »


pdf
Алексіевіч Сьвятлана, 100 цытатаў на Свабодзе

100 цытатаў на Свабодзе

па-беларуску по-русски українською in English

Алексіевіч Сьвятлана

Кнігу складаюць выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў першай у Беларусі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода. Болей »


pdf
Пілецкі Алесь, Казкі па целефоне

Казкі па целефоне

Пілецкі Алесь

«Казкі па целефоне» — калекцыя выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа, якія ў жанры гіпэррэалізму ад агульнай млявасьці і асабістага суму ў 2015 годзе пачаў пісаць у Фэйсбуку журналіст Алесь Пілецкі. Чытачы плакалі ад сьмеху і тысячамі ставілі лайкі, начальства шалела і рабіла рэпосты, а новая чалавечая камэдыя вірусным чынам падвышала агульнанацыянальны гемаглябін. Болей »


pdf
Астраўцоў Сяргей, Спадар Свабода

Спадар Свабода

Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука

Астраўцоў Сяргей

Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая. Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Тантамарэскі

Тантамарэскі

Гісторыя аднаго працэсу

Дубавец Сяргей

Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў. Болей »


pdf
Сурвіла Івонка, Дарога, Выданьне другое, дапоўненае

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск

Сурвіла Івонка

Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »


pdf
Навумчык Сяргей, Дзевяноста трэці

Дзевяноста трэці

Навумчык Сяргей

У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя